Ё́ргас Папандрэ́ў (па-грэцку: Γεώργιος Παπανδρέου; 16 чэрвеня 1952 году) — грэцкі палітык, які займаў пасаду прэм’ер-міністра Грэцыі з 2009 па 2011 гады. У цяперашні час зьяўляецца дэпутатам ад «Руху за перамены». Маючы прыналежнасьць да палітычнае дынастыі, ён працаваў пры бацьку, тагачасным прэм’ер-міністры Андрэасе Папандрэў, міністрам нацыянальнай адукацыі і рэлігійных справаў з 1988 па 1989 гады і з 1994 па 1996 гады, а таксама міністрам замежных справаў з 1999 па 2004 гады. Папандрэў быў лідэрам партыі «Панэленістычны сацыялістычны рух» (ПАСОК), якую заснаваў ягоны бацька, зь лютага 2004 году па сакавік 2012 году. 6 кастрычніка 2009 году стаў 182-м прэм’ер-міністрам Грэцыі. Ён быў трэцім чальцом сям’і Папандрэў, якія займалі гэтую пасаду пасьля свайго бацькі Андрэаса і дзеда Ёргаса. 11 лістапада 2011 году падаў у адстаўку падчас грэцкага пазыковага крызісу.