Ігар Чумачэнка

Ігар Чумачэнка
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 26 кастрычніка 1976(1976-10-26)[1] (48 гадоў)
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1992—1993 Александрыя 15 (0)
1993 Прамэтэй[d] 1 (0)
1994 Рэчыца-2014 25 (1)
1995—1996 Дняпро Магілёў 29 (2)
1996—1997 Чарнаморац Адэса 22 (1)
1998—2001 Дняпро Магілёў 92 (28)
2001 Дынама Менск 19 (8)
2002—2003 БАТЭ 34 (17)
2003—2004 Іртыш Паўладар 18 (5)
2004—2007 Нафтан 83 (26)
2008—2009 Нёман Горадня 50 (5)
2010 ДБК-Гомель[d] 29 (4)
2011 Гарадзея 15 (3)
Трэнэрскія клюбы
2020—2021 Дняпро Магілёў
2021—2023 Ворша

Ігар Чумачэнка (нар. 26 кастрычніка 1976 году) — беларускі футбаліст украінскага паходжаньня, паўабаронца. Уваходзіць у Клюб беларускіх бамбардзіраў для футбалістаў, якія забілі 100 і болей галоў на найвышэйшым узроўні[2]. Майстар спорту.

Кар’ера

Выхаванец адэскага футболу з вайсковага гарадку Арцыз. Пачынаў сваю кар’еру ў ва ўкраінскіх клюбах «Паліграфтэхніка» і «Прамэтэй». Пазьней трапіў у Беларусь, дзе пачаў бараніць колеры рэчыцкага «Ведрыча-97».

Затым далучыўся да магілёўскага «Дняпра», зь якім у 1998 годзе заваяваў першыя чэмпіёнскія мэдалі. Хоць перад гэтым спрабаваў замацавацца ў сябе на радзіме, то бок у складзе адэскага «Чарнаморца», але ня знайшоў паразуменьня з тагачасным трэнэрам адэсітаў Леанідам Бураком. Вярнуўшыся ў Беларусь на доўгія гады стаў адным з галоўных паўабаронцаў чэмпіянату. Выступаў у складзе менскага «Дынама» і барысаўскага БАТЭ, пасьля чаго зьехаў у казаскі «Іртыш». У Казахстане быў чэмпіёнам краіны ў 2003 годзе, пасьля чаго вярнуўся ў беларускі чэмпіянат. Апошнія гады сваёй кар’еры гуляў у Першай лізе, выступаючы за гомельскі ДБК і «Гарадзею».

Пасля завяршэньня кар’еры гульца перайшоў на трэнэрскую працу. У студзені 2016 году быў назначаны галоўным трэнэрам дублюючага складу барысаўскага БАТЭ. У студзені 2019 году ачоліў дубль менскага «Тарпэда»[3]. У кастрычніку 2021 году заняў пасаду галоўнага трэнэра «Ворша»[4]. У сьнежні 2022 году працягнуў супрацу з аршанцамі[5].

Дасягненьні

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі