Ігуана звычайная, або зялёная (Iguana iguana) — буйная расьліннаедная яшчарка сямейства ігуанавых, вядзе дзённы дрэўны лад жыцьця. Жыве ў Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыцы. Першапачатковы прыродны арэал ахоплівае значную тэрыторыю ад Мэксыкі на поўдзень да паўднёвай Бразыліі і Парагвая, а таксама астравы Карыбскага мора.