Іпсўіч Таўн
Іпсўіч Таўн | ||||||
Поўная назва | па-ангельску: Ipswich Town Football Club | |||||
---|---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 1878 | |||||
Горад | Іпсўіч, Ангельшчына | |||||
Стадыён |
Портмэн-Роўд Умяшчальнасьць: 30 311 | |||||
Прэзыдэнт | Маркус Эванз[d] | |||||
Кіраўнік | Маркус Эванз[d] | |||||
Галоўны трэнэр | ||||||
Чэмпіянат | Футбольная ліга | |||||
· 2022—2023 | Першая ліга, 2 месца (падвышэньне) | |||||
| ||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы itfc.co.uk (анг.) |
«Іпсўіч Таўн» (па-ангельску: Ipswich Town) — ангельскі футбольны клюб з гораду Іпсўічу. Клюб быў заснаваны ў 1878 годзе, але не зьяўляўся прафэсійным да 1936 году, але ў далейшым далучыўся да футбольнай лігі. Уладальнік Кубка Ангельшчыны (1978). Уладальнік Кубка УЭФА (1981). Свае хатнія матчы «Іпсўіч Таўн» праводзціь на стадыёне Портмэн-Роўд. Клюб ёсьць адзіным цалкам прафэсійным футбольным клюбам у Сафалку. Супрацьстаяньне з клюбам з Норфалку «Норыдж Сіці» мае назву ўсходнеангельскае дэрбі, якое мае месца з 1902 году[1]. Традыцыйнымі хатнімі колерамі клюба зьяўляюцца сінія кашулі зь белымі шортамі і сінімі шкарпэткамі.
Клюб стаў чэмпіёнам Ангельшчыны ў сваім першым жа сэзоне ў найвышэйшым дывізіёне ў 1961—1962 гадох, і двойчы займаў другі радок у сэзонах 1980—1981 і 1981—1982 гадоў. «Іпсўіч Таўн» браў удзел ува ўсіх эўрапейкіх спаборніцтвах і ніколі не трываў у іх паразу ў гульнях на хатняй пляцоўцы, адолеўшы сярод іншых мадрыдзкі «Рэал», «Мілян», «Інтэр», «Ляцыё» і «Барсэлёну»[2].
Крыніцы
- ^ «East Anglian Derby». Ipswich Town F.C.
- ^ «Bent relives Ipswich glory days to give Royle perfect start». The Guardian.
Вонкавыя спасылкі
- Афіцыйны сайт (анг.).
- Афіцыйны сайт заўзятараў (анг.).
- Іпсўіч Таўн. Sky Sports (анг.).