Фолкнэр, Ўільям Катбэрт (па-ангельску: William Faulkner) (25 верасьня1897, Місысыпі, ЗША — 6 ліпеня1962) — амэрыканскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры 1949 году. Нашчадак арыстакратаў-плянтатараў. Ягоныя творы пачалі друкаваць у 1920-я. Раманы «Гоман і ятра» і «Сарторыс» (абодва выдадзеныя ў 1929 г.) прысьвечаныя гісторыі і сучаснасьці амэрыканскага Поўдню, які калісьці быў рабаўладальніцкім. Дзеяньне сямнаццаці раманаў і больш за 70 навэл адбываецца ў выдуманым горадзе Ёкнапатофе на поўдні ЗША, а пэрсанажы пераходзяць з твора ў твор[9]. Творы Фоленэра перакладалі на беларускую мову Вадзім Небышынец, Алесь Асташонак, Ян Максімюк.
Творы
Раманы
«Soldiers' Pay» («Узнагарода салдата», 1926)
«Mosquitoes» («Маскіты», 1927)
«Sartoris (Flags in the Dust)» («Сарторыс», 1929)
«The Sound and the Fury» («Гоман і ятра», 1929)
«As I Lay Dying» («Калі я памірала», 1930)
«Sanctuary» («Сьвятыня», 1931)
«Light in August» («Сьвятло ў жніўні», 1932)
«Pylon» («Пілон», 1935)
«Absalom, Absalom!» («Авэсалом, Авэсалом!», 1936)
«The Unvanquished» («Няскораныя», 1938)
«If I Forget Thee Jerusalem (The Wild Palms/Old Man)» («Дзікія пальмы», 1939)