Адрыян Межэеўскі

Адрыян Межэеўскі
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 6 лістапада 1986(1986-11-06)[1][2] (38 гадоў)
Рост 177 см
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2004—2009
2006—2007
2009—2011
2011—2014
2014—2016
2016—2017
2017—2018
2018—2019
2019—2022
2020
2021
2022—2023
Вісла Плоцк
→ Заглембе Сасновец (арэнда)
Палёнія
Трабзанспор
Аль-Наср
Шарджа
Сыднэй
Чанчунь Ятай
Чунцін Ліфань
→ Гуанчжоў Фулі (арэнда)
→ Шанхай Шэньхуа (арэнда)
Хэнань Цзянье
72 (9)
14 (1)
69 (11)
84 (9)
43 (18)
18 (3)
25 (13)
19 (3)
39 (10)
6 (2)
16 (5)
51 (8)
Зборныя
2010—2013 Польшча 41 (3)

Адрыя́н Межэе́ўскі (па-польску: Adrian Mierzejewski; нарадзіўся 4 лістапада 1986 году, Ольштын, Польшча) — колішні польскі футбаліст, паўабаронца. Мае на сваім рахунку матчы ў складзе нацыянальнай зборнай Польшчы.

Кар’ера

Клюбная

Адрыян зьяўляецца выхаванцам футбольнай школы клюбу «Накі» з Ольштыну. Увесну 2003 году прабіўся ў асноўны склад клюбу, зь якім выступаў да канца сэзона. Узімку 2004 году перайшоў у плоцкую «Віслу», зь якой у сэзоне 2005—2006 гадоў атрымаў перамогу ў Кубку Польшчы. Узімку 2007 году перайшоў у сасноўскае «Заглембе», аднак па заканчэньні сэзону вярнуўся назад у Плоцк. 22 сьнежня 2008 году заключыў трохгадовы кантракт са сталічнай «Палёніяй», 5 сьнежня 2010 году як гулец варшаўскага клюбу стаў уладальнікам прыза «Найлепшы гулец лігі 2010 году» паводле вэрсіі выданьня «Piłka Nożna»[4].

З чэрвеня 2011 году выступаў за турэцкі клюб «Трабзанспор», куды перайшоў за 5,25 млн эўра[5]. Гэты трансфэр стаў самым дарагім у гісторыі Польскай экстраклясы[6], да гэтага моманту самым дарагім гульцом, быў Робэрт Левандоўскі, які каштаваў да сыходу 4,5 млн эўра.

20 чэрвеня 2014 году Мэжэеўскі падпісаў кантракт з клюбам «Аль-Наср» з Саудаўскай Арабіі тэрмінам на 3 гады[7].

Міжнародная

Першы матч за зборную Польшчы правёў 1 сакавіка 2010 году ў гульні супраць зборнай Баўгарыі, Адрыян замяніў Лукаша Пішчэка. Першы гол забіў 5 чэрвеня 2011 году ў браму зборнай Аргентыны й прынёс польскай камандзе перамогу зь лікам 2:1.

Дасягненьні

«Аль-Наср»:

  • Чэмпіён Саудаўскай Арабіі: 2015

«Сыднэй»:

  • Уладальнік Кубка Аўстраліі: 2017

Крыніцы

  1. ^ а б в Adrian Mierzejewski // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Adrian Mierzejewski // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  3. ^ а б 90minut.pl (пол.) — 2003.
  4. ^ Mierzejewski Ligowcem Roku 2010(недаступная спасылка). ksppolonia.pl
  5. ^ Mierzejewski ustalił warunki kontraktu, rekordowy transfer o krok. Sport w Onet.pl
  6. ^ Adrian Mierzejewski sprzedany do Trabzonsporu. 90minut.pl
  7. ^ Mierzejewski oficjalnie w Arabii! Polak podpisał trzyletni kontrakt. Polsatsport.pl

Вонкавыя спасылкі