Азэрбайджа́нцы (саманазва azərbaycanlılar, azərbaycan-türkləri, آذربایجان تورک لری, azərilər) — цюркамоўны народ, складальны асноўнае насельніцтва Азэрбайджанскай Рэспублікі і значную частку насельніцтва паўночна-заходняга Ірану. Агульная колькасьць каля 35-45 мільёнаў чалавек. Антрапалягічна адносяцца да касьпійскага тыпу.