Аляксей Лаўрык
Аляксей Лаўрык | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 7 жніўня 2000[1] (24 гады) | |
Рост | 190 см[3] | |
Вага | 88 кг[3] | |
Пазыцыя | абаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Дынама Берасьце | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2018—2020 | Менск | 8 (0) |
2021—2023 | Энэргетык-БДУ | 73 (2) |
2024 | Нёман Горадня | 15 (0) |
2025— | Дынама Берасьце | |
Зборныя | ||
2018 | Беларусь (да 21) | 2 (0) |
Аляксей Лаўрык (нарадзіўся 7 жніўня 2000 году) — беларускі футбаліст, абаронца гарадзенскага «Нёману». Сын беларускага футбаліста, гульца нацыянальнай зборнай Андрэя Лаўрыка.
Кар’ера
Клюбная
Нарадзіўся і пачаў займацца футболам у Маскве, дзе гуляў ягоны бацька[4]. Займаўся ў школе маскавіцкага «Дынама», пакуль у 2012 годзе разам зь сям’ёй не вярнуўся ў Беларусь, далучыўшыся да «Менску».
У 2017 годзе пачаў выступаць за дубль сталічнага клюбу, а ў сэзоне 2018 году пачаў прыцягвацца да асноўнай каманды. 27 ліпеня 2018 году дэбютаваў у асноўнай камандзе «Менску» ў матчы Кубка Беларусі супраць «Ліды», калі выйшаў на замену ў другім тайме і ўсталяваў канчатковы лік 3:0. 24 жніўня таго ж году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы супраць жодзінскага «Тарпэда-БелАЗ» (0:0). У кастрычніку і лістападзе 2018 году ўдзельнічаў у Юніёрскай лізе УЭФА. У 2019—2020 гадоў гуляў пераважна за дубль, зрэдку зьяўляючыся ў асноўнай камандзе «Менску».
У студзені 2021 году па заканчэньні кантракта пакінуў «Менск»[5] і неўзабаве стаў гульцом «Энэргетыка-БДУ»[6]. Пачынаў сэзон 2021 году на лаўцы запасных. Улетку зьяўляўся ў пачатковым складзе каманды, а зь верасня пачаў выходзіць на зьмену. У сэзоне 2022 году замацаваўся ў стартавым складзе і дапамог камандзе выйграць срэбныя мэдалі чэмпіянату Беларусі. У сьнежні 2022 году, калі Аляксандар Сьвірэпа пакінуў клюб, дзе стаў капітанам каманды. У лютым 2023 году падоўжыў кантракт з «Энэргетыкам-БДУ»[7].
У студзені 2024 году пачаў трэнавацца з гарадзенскім «Нёманам» і неўзабаве афіцыйна дапоўніў склад каманды[8].
Міжнародная
У 2016—2017 гадах выступаў за зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыі чэмпіянату Эўропы, быў гульцом асноўнага складу. У кастрычніку 2017 году гуляў за зборную Беларусі (да 19 гадоў) у адборачным раўндзе чэмпіянату Эўропы. 14 лістапада 2018 году дэбютаваў у зборнай Беларусі (да 21 году), выйшаўшы на поле ў канцы таварыскага матчу супраць зборнай Харватыі (1:3).
Дасягненьні
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2024
- У сьпісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2022
Статыстыка
Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Менск | 2018 | Найвышэйшая ліга | 6 | 0 |
Крыніцы
- ^ а б в Aleksey Lavrik // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б https://energetikbgu.by/player/лаврик-алексей/
- ^ а б в г https://www.fcneman.by/by/komanda/main/924.html
- ^ Футбол. Алексей Лаврик: папа бывает на каждой домашней игре нашей команды "Минска". Но похвалы от него, конечно, не дождешься! (рас.) Архіўная копія ад 2018-09-09 г.
- ^ Ряд игроков покинули «Минск» (рас.) Афіцыйны сайт «Мінска»
- ^ Омельянчук, Лаврик и Малицкий перешли в "Энергетик-БГУ" (рас.)
- ^ Алексей Лаврик продлил контракт, Алексей Семенов покинул команду (рас.) Афіцыйны сайт «Энергетыка-БДУ» Архіўная копія ад 2023-02-03 г.
- ^ Алексей Лаврик — игрок "Немана" (рас.)
Вонкавыя спасылкі
- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)