Антананарыва (па-малагасійску: Antananarivo) — адна з шасьці правінцыяў Мадагаскару, якая месьціцца ў цэнтры краіны, зьяўляючыся адзінай правінцыяй, якая не мае выхаду да акіяну. Адміністрацыйны цэнтар — Антананарыва, які таксама зьяўляецца сталіцай краіны. Плошча — 58 283 км², насельніцтва складае 4 580 788 чалавек (на 2001 год).