Аснабрук
Аснабрук | |||||
ням. Osnabrück | |||||
Ратуша Аснабруку | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 780 | ||||
Краіна: | Нямеччына | ||||
Зямля: | Ніжняя Саксонія | ||||
Обэрбургамістар: | Вольфганг Грызэрт | ||||
Плошча: | 119,8 км² | ||||
Вышыня: | 63 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2013) | |||||
колькасьць: | 156 315 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 1304,8 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | 0541, 05402, 05406, 05407 | ||||
Паштовы індэкс: | 49074–49090 | ||||
Нумарны знак: | OS | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 52°16′44″ пн. ш. 8°2′35″ у. д. / 52.27889° пн. ш. 8.04306° у. д.Каардынаты: 52°16′44″ пн. ш. 8°2′35″ у. д. / 52.27889° пн. ш. 8.04306° у. д. | ||||
Аснабрук | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
www.osnabrueck.de |
Аснабрук (па-нямецку: Osnabrück) — горад на паўночным захадзе Нямеччыны, у зямлі Ніжняй Саксоніі. Насельніцтва 156 315 чалавек (чацьверты паводле колькасьці насельніцтва горад Ніжняй Саксоніі, пасьля Гановэру, Браўншвайгу й Альдэнбургу). Важны чыгуначны вузел і вузел аўтамабільных дарог.
Гісторыя
Аснабрук быў заснаваны ў 780 годзе Карлям Вялікім і хутка становіцца важным гандлёвым цэнтрам. У канцы IX стагодзьдзя атрымаў гарадзкія прывілеі, а з канца XII стагодзьдзя ўвайшоў у склад Ганзы. У 1648 годзе ў Аснабруку і суседнім зь ім Мюнстэры быў падпісаны Вэстфальскі мір, паклаўшы канец Трыццацігадовае вайне.
Славутасьці
- Ратуша (пабудаваная ў 1487—1512 гадох)
- Сабор Сьвятога Пятра (XIII стагодзьдзе)
- Замак XVII стагодзьдзя ў стылі барока (цяпер — Унівэрсытэцкі палац)
- Вежа Букстурм (XIII стагодзьдзе)
Асобы
- Эрых Марыя Рэмарк — нямецкі пісьменьнік
- Фэлікс Нусбаўм — нямецкі мастак
- Крыстыян Вульф — 10–ы прэзыдэнт ФРН