Асташынскі сельсавет
Асташынскі сельсавет | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | сельсавет Беларусі[d] і былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Вялікія Вераб’евічы |
Дата ўтварэньня | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасаваньня | 6 верасьня 2017[1] |
Насельніцтва |
|
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC+03:00 |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Аста́шынскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Наваградзкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Вялікія Вераб’евічы. У склад сельсавету ўваходзяць 12 населеных пунктаў.
Гісторыя
Асташынскі сельсавет утвораны ў студзені 1940 году. Тэрыторыя сельсавету знаходзіцца на мяжы зь Любчанскім, Нягневіцкім і Гарадзечанскім сельскімі Саветамі. Разьмешчаны на ўсход ад Наваградку і займае плошчу 5724 га. Адлегласьць ад Наваградку да Асташына складае 17 км, да Горадні — 180 км, да бліжэйшай чыгуначнай станцыі Наваельня — 40 км[2]. З 8 чэрвеня 2017 году сядзіба сельсавету перанесена зь вёскі Асташына ў Вялікія Вераб’евічы[3].
Насельніцтва
На 1 студзеня 2008 году агульная колькасьць насельніцтва склала 1123 чалавекі, у тым ліку:
- Вялікія Вераб’евічы — 314 чал.
- Асташына — 138 чал.
- Сеньненскае Загор’е — 115 чал.
- Ракевічы — 106 чал.
- Антонаўка — 84 чал.
- Поўбераг — 82 чал.
- Навасёлкі — 70 чал.
- Нянькава — 64 чал.
- Валосаўка — 51 чал.
- Залозкі — 41 чал.
- Малыя Вераб’евічы — 33 чал.
- Пантусавічы — 25 чал.
У 2007 годзе нарадзілася 7 чалавек, памерлі 33 чалавекі, зарэгістравана шлюбаў — 4.
Адукацыя
На тэрыторыі сельсавету працуе 1 сельскі Дом культуры, 1 бібліятэка і 1 бібліятэка-клюб.
Сыстэма адукацыі прадстаўлена Вараб’евіцкім дзічячым садком (агульная колькасьць дзяцей, якія наведваюць садок па стане на 1 лютага 2008 году склада 23 чалавекі), Вараб’евіцкай сярэдняй школай (агульная колькасьць навучаючыхся на 1 лютага 2008 году — 100 чалавек).
Ахова здароўя
Сыстэма аховы здароўя Асташынскага сельсавету прадстаўлена Вараб’евіцкім фельдшарска-акушэрскім пунктам і Асташынскім фельдшарска-акушэрскім пунктам.
Сельская гаспадарка
Агульная плошча сельскагаспадарчых земляў — 5399 га, пашня — 3292 га, сенакосы і пасьвішчы — 2107 га.
На тэрыторыі сельсавету дзейнічае сельскагаспадарчы вытворчы каператыў «Камунар-агра». Колькасьць працоўных — 248 чалавек.
Сувязь
Дзейнічаюць два аддзяленьні сувязі ў Вялікіх Вераб'евічах і Нянькава.
Гандаль
На тэрыторыі Асташынскага сельсавету дзейнічае 6 крамаў райспажыўсаюзу (Вялікія Вераб'евічы, Поўбераг, Малыя Вераб'евічы, Навасёлкі, Сеньненскае Загор’е, Асташына) і дзьве прыватныя крамы ў Вялікіх Вераб'евічах. У сыстэме гандлю працуе 10 чалавек.
Рэлігія
На тэрыторыі сельсавету дзейнічаюць дзьве праваслаўныя цэрквы і дзьве капліцы.