Ахоцкае мора

Глыбіні Ахоцкага мора

Ахоцкае мора — мора сыстэмы Ціхага акіяна, знаходзіцца паміж кантынэнтальнай Азіяй, Курыльскімі выспамі, Сахалінам і Хакайда.

Мора злучаецца з Японскім пралівамi Татарскі і Ляпэруза, зь Ціхім акіянам — шмат пралівамі паміж выспамі Курылаў.

Плошча — 1,603 млн км². Глыбіня — да 3521 м.