Ацалелы
Ацалелы | |
Арыгінальны твор | |
---|---|
Афіцыйная бачына | |
cbs.com/shows/survivor/ |
Ацалелы/Ацалелая (па-ангельску: Survivor) — міжнародная рэаліці-франшыза, у якой удзельнікі апынаюцца ў бязьлюднай мясцовасьці і спрабуюць выжыць, удзельнічаючы ў змаганьнях за ўзнагароды і абарону ад выбыцьця. Самі ўдзельнікі галасуюць супраць тых, каго зьбіраюцца выбіць з гульні. Той, хто застанецца апошнім, і называецца «ацалелым» або «ацалелай».
Упершыню ідэю гульні распрацавалі ў Вялікабрытаніі ў 1992 року. Але тэлевізійная вэрсія зьявілася толькі ў 1997 року ў Швэцыі пад назвай «Эскпэдыцыя Рабінзон». З тае пары франшызу набылі ў шматлікіх краінах па ўсім сьвеце.
Фармат
Базавыя правілы гульні нязьменныя. Удзельнікаў, якіх называюць «пакінутымі», падзяляюць на плямёны і рассяляюць у розных мясцовасьцях, звычайна дзе-небудзь у тропіках. Племя павінна зрабіць жытло, здабыць вагонь і ваду, самастойна шукаць ежу ды іншыя неабходныя для жыцьця прадметы. Працягласьць гульні ў розных краінах можа складаць ад 20 да 150 дзён. У першай палове гульні плямёны змагаюцца між сабой у спаборніцтвах за ўзнагароды: ежу, інструмэнты, побытавыя выгоды — але таксама і за атрыманьне імунітэту, гэта значыць забесьпячэньня ад выбыцьця. Племя, якое прайграла, удзельнічае ў племянной радзе, дзе мусіць выбраць гульца, які пакіне гульню.
У другой частцы гульні плямёны злучаюцца ў адно, і цяпер кожны пакінуты змагаецца сам за сябе. Цяпер гульцы, якіх выбілі на племянной радзе, не пакідаюць гульню, а ўтвараюць журы, якое галасуе ў наступных племянных радах, але больш ніякага ўдзелу ў гульні не бяруць. Калі застаецца толькі два-тры гульцы, журы выбірае зь іх таго, хто стане апошнім выжылым і атрымае прыз пераможцы.
У розных вэрсіях гульняў могуць зьяўляцца ўласныя асаблівасьці.
Крыніцы
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |