Аўтаномная вобласьць немцаў Паволжа

Аўтаномная вобласьць немцаў Паволжа
рас. Автономная область немцев Поволжья,
ням. Arbeitskommune des Gebietes der Wolgadeutschen
Агульныя зьвесткі
Краіна СССР
Статус Аўтаномная вобласьць
Уваходзіць у РСФСР, Саратаўская губэрня
Адміністрацыйны цэнтар Саратаў
Улучае 13 раёнаў, з 22 чэрвеня 1922 году — 14 раёнаў
Найбольшы горад Саратаў
Іншыя буйныя гарады Марксштат, Пакроўск, Бальцар
Дата ўтварэньня 19 кастрычніка 1918 году
Дата скасаваньня 19 сьнежня 1923
Афіцыйныя мовы нямецкая, расейская
Насельніцтва
  • 452 629 чал. (1920)
Плошча
  • 26,763 км²
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы
Нямецкая Паволская камуна, 1922 год

Аўтаномная вобласьць немцаў Паволжа, Працоўная камуна немцаў Паволжа (па-расейску: Автономная область немцев Поволжья, па-нямецку: der Arbeitskommune des Gebietes der Wolgadeutschen) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Саратаўскай губэрні РСФСР, якая існавала з 19 кастрычніка 1918 году па 19 сьнежня 1923 году.

Гісторыя

19 кастрычніка 1918 году згодна з дэкрэтам Савету народных камісараў РСФСР была ўтвораная першая ў РСФСР аўтаномная вобласьць — аўтаномная вобласьць немцаў Паволжа (выкарыстоўвалася таксама назва Працоўная камуна немцаў Паволжа) у складзе Саратаўскай губэрні РСФСР з адміністрацыйным цэнтрам у горадзе Саратаве. Саратаў зьяўляўся адміністрацыйным цэнтрам з 20 кастрычніка 1918 году па травень 1919 году. Затым адміністрацыйным цэнтрам стаў горад Марксштат, які да 4 чэрвеня 1919 году зваўся Екацерыненштат. 24 ліпеня 1922 году адміністрацыйны цэнтар вобласьці быў перанесены ў далучаны да аўтаноміі 22 чэрвеня горад Пакроўск, які ў 1931 годзе будзе пераназваны ў горад Энгельс.

19 сьнежня 1923 году Аўтаномная вобласьць немцаў Паволжа ператвораная ў Аўтаномную ССР немцаў Паволжа.

Адміністрацыйнае дзяленьне

  • Пры ўтварэньні Аўтаномнай вобласьці немцаў Паволжа ў яе склад былі ўключаныя тры новаўтвораныя паветы Саратаўскай губэрні.
    • Галакарамыскі павет з цэнтрам у сяле Голы Карамыш (нямецкая назва — Бальцар, сучасная назва — горад Краснаармейск;
    • Екацерыненштацкі павет з цэнтрам у горадзе Екацерыненштаце, які з 1918 году стаў горадам Марксштатам.
    • Ровенскі павет з цэнтрам у сяле Роўнае (нямецкая назва — Зэльман).

(да 1918 гады тэрыторыі Екацерыненштацкага й Ровенскага паветаў уваходзілі ў склад Наваўзенскага павету Самарскай губэрні).

  • 17 лютага 1921 году на тэрыторыі Аўтаномнай вобласьці немцаў Паволжа было ўтворана 13 раёнаў[1]:
    • Антонаўскі — с. Антонаўка (з 15.02.1922 — с. Тонкашураўка)
    • Верхне-Ілаўлінскі — с. Каменка
    • Верхне-Караманскі — с. Флорскае (Гнадэнфлюр)
    • Ерусланскі — с. Красты (Лангэнфэльд)
    • Карамыскі — г. Голы Карамыш (Бальцар)
    • Марксштацкі — г. Марксштат
    • Мядзьведзіцкі — с. Мядзьведзіцкі Крастовы Буярак
    • Ніжне-Ілаўлінскі — с. Ніжне-Дабрынка
    • Ніжне-Караманскі — с. Чырвоны Яр
    • Панінскі — с. Панінскае (з 15 лютага 1922 году — с. Унтэрвальдэн)
    • Ровенскі — с. Роўнае (Зэльман)
    • Тарлыцкі — с. Вольскае (Кукус)
    • Таргунскі — с. Паласаўка (п. Нэй-Галка)
  • 22 чэрвеня 1922 году ў склад вобласьці ўключаны Пакроўскі павет.

Кіраўнікі найвышэйшых органаў улады

Старшыня Паволскага камісарыяту па нямецкіх справах

  • 1918 — Эрнст Ройтэр (Ernst Reuter)

Старшыня ВРК Аўтаномнай вобласьці немцаў Паволжа

  • 1919—1920 — Гуга Шаўлер (Hugo Schaufler)

Старшыні Выканаўчага камітэту рады Аўтаномнай вобласьці немцаў Паволжа

  • 1920 — Аляксандр Доц (Alexander Dotz)
  • 1920—1921 — Васіль Пакун
  • 1921—1922 — Аляксандр Моор (Alexander Moor)
  • 1922—1923 — Вільгельм Курц (Wilhelm Kurz)

Глядзіце таксама

Крыніцы