Ба-Сасандра (па-француску: Bas-Sassandra) — адзін зь дзевятнаццаці рэгіёнаў Кот д’Івуара, які месьціцца ў паўднёва-заходняй частцы краіны, мяжуе з Лібэрыяй на захадзе. Адміністрацыйны цэнтар — Сан-Пэдра. Плошча — 25 800 км², насельніцтва складае 1 202 761 чалавек (на 2007 год).