Брэст (футбольны клюб)

Брэст
Поўная назва Stade Brestois 29
Заснаваны 1903
Горад Брэст, Францыя
Стадыён Стад Фрэнсіс Ле Бле
Умяшчальнасьць: 15 097
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Ліга 1
 · 2023—2024 3 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

«Брэст» (па-француску: Stade Brestois 29) — францускі футбольны клюб з гораду Брэсту. Клюб быў заснаваны ў 1903 годзе. Найбольшым посьпехам клюбу лічыцца 8 месца ў 1987 годзе. У першыя гады свайго існаваньня клюб зьведаў хуткі рост у герархіі футбольных аматарскіх рэгіянальных лігаў чэмпіянату Францыі, дайшоўшы да трэцяга ўзроўню францускага футболу ў 1958 годзе. Клюб прасунуўся ў другі дывізіён ў 1970 годзе і, нарэшце, атрымаў квіток у Лігу 1 у 1979 годзе. Свайго піку «Брэст» дасягнуў паміж 1981 і 1991 гадамі, калі галоўным трэнэрам клюбу зьяўляўся Франсуа Івэнэк. У тыя час клюб 9 сэзонаў правёў у элітным дывізіёне краіны. У 1991 годзе клюб быў паніжаны з-за банкруцтва. Да 2004 году клюб гуляў у ніжэйшых лігах пакуль ня выйшаў у Лігу 2, а Лігі 1 дасягнуў у 2010 годзе.

Брэсцкі клюб узначальвае з 2010 году францускі прадпрымальнік Мішэль Гіё.

Гісторыя

Афіцыйна клюб быў створаны ў 1950 годзе ў выніку зьліцьця пяці мясцовых камандаў. Тым ня менш, ранейшая каманда «Брэст», заснаваная ў 1903 годзе, доўгі час гуляла ў адной з рэгіёнальных амарскіх лігаў.

«Армарыканскі Брэст»

Спартовая сэкцыя ў імя Сэн-Люі была створана ў 1903 годзе, якая атрымала назву «Армарыканскі Брэст» (франц. L’Armoricaine de Brest). Да Першай сусьветнай вайны, 500 юнакоў і 400 дзяцей наведвалі розныя мерапрыемствы, якія была арганізаваныя клюбам, як то ваенная падрыхтоўка, стральба, футбол, лёгкая атлетыка, мужчынская гімнастыка, тэатар, хор, аркестар і іншыя гурткі.

У шэрагах «Армарыканскага Брэсту» ў пэрыяд паміж дзьвюма сусьветнымі войнамі выступалі такія гульцы зборнай Францыі, як Алексі Тэпо, Рабэр Каа й Жан Гіго.

Аб’яднаньне

У 1950 годзе адбылося зьліцьцё пяці клюбаў у адзін клюб «Брэст», сярод гэтых клюбаў быў і «Армарыканскі Брэст». Дзякуючы гэтаму аб’яднаньню справы клюбу паўшлі ў гору, у 1952 годзе клюб прасунуўся ў Ганаровы дывізіён. «Брэст», нарэшце, атрымаў перамогу ў аматарскім чэмпіянаце Францыі ў 1958 годзе, апярэдзіўшы клюб «Вальтыжэр Шатабрыян». Аднак у 1963 годзе клюб вярнуўся ў Ганаровую лігу.

У наступныя гады «Брэст» чакаў новы час уздыму, клюб вярнуўся ў аматарскую лігу ў 1966 годзе, перш чым прасунуцца ў Лігу 2 пасьля ейнага пашырэньня ў 1970 годзе.

Склад

Актуальны на 13 верасьня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
2 Сьцяг Францыі Аб Брэдлі Ляко 2002
3 Сьцяг Сэнэгалу Аб Абдуляй Ндыяй (ар. Труа) 2002
5 Сьцяг Францыі Аб Брэндан Шарданэ (капітан) 1994
6 Сьцяг Швайцарыі Аб Эдмілсан Фэрнандыш (ар. Майнц) 1996
7 Сьцяг Францыі Аб Кені Ляля 1991
8 Сьцяг Францыі ПА Юго Маньецьці 1998
9 Сьцяг Малі ПА Камары Думбія 2003
10 Сьцяг Францыі Нап Рамэн Дэль Кастыльлё 1996
11 Сьцяг Францыі ПА Аксэль Камблян 2003
12 Сьцяг Кот-д’Івуару Аб Люк Загбэ 2005
17 Сьцяг Сэнэгалу Нап Абдала Сыма (ар. Брайтан) 2001
19 Сьцяг Францыі Нап Людавік Ажорк (ар. Майнц) 1994
20 Сьцяг Францыі ПА П’ер Ліс-Мэлю 1993
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
21 Сьцяг Францыі ПА Рамэн Фэўр (ар. Борнмут) 1998
22 Сьцяг Малі Аб Масадыё Айдара 1992
23 Сьцяг Францыі Аб Жардан Амаві 1994
25 Сьцяг Францыі Аб Жульен Лё Кардыналь 1997
26 Сьцяг Францыі Нап Матыяш Пэрэйра Лажы 1996
28 Сьцяг Францыі ПА Жанас Мартэн 1990
30 Сьцяг Францыі Бр Грэгуар Кудэр 1999
34 Сьцяг Марока Нап Ібраім Саля (ар. Рэн) 2001
40 Сьцяг Нідэрляндаў Бр Марка Бізат 1991
44 Сьцяг Францыі Аб Сумайля Кулібалі (ар. Барусія Д.) 2003
45 Сьцяг Францыі ПА Мадзі Камара 1998
50 Сьцяг Ірляндыі Бр Ноа Джоні 2004
Сьцяг Гвінэі-Бісаў Нап Мама Бальдэ 1995

Вонкавыя спасылкі

Папярэдні прагляд спасылак на крыніцы

  1. ^ https://www.transfermarkt.com/-/mitarbeiterhistorie/verein/3911