Букераўская прэмія
Букераўская прэмія (афіцыйная назва прэміі — па-ангельску: The Man Booker Prize) — найбольш прэстыжная прэмія ў вобласьці літаратуры. Прысуджаецца аўтару, які пражывае ў адной з краінаў Садружнасьці нацыяў, у Ірляндыі ці ў Зымбабвэ[1], за раман, напісаны на ангельскай мове.
Нюансы ўзнагароды
Прэмія прысуджаецца штогод грамадзяніну Садружнасьці нацыяў (у яе складзе — 54 дзяржавы), Ірляндыі ці Зымбабвэ, за найлепшы раман, апублікаваны на працягу папярэдніх 12 месяцаў. Амэрыканцы, нягледзячы на тое, што ў пераважнай большасьці зьяўляюцца ангельскамоўнай нацыяй, на Букераўскую прэмію не намінуюцца.
Ужо само вылучэньне на прэмію Букера зьяўляецца сьведчаньнем добрых якасьцяў кнігі, нездарма яе завуць кніжным «Оскарам». Мэта прэміі ня толькі ў тым, каб назваць найлепшую кнігу году, але й у тым, каб увянчаць заслугі, павялічыць статус аўтара ў вачах публікі й павялічыць продаж кнігі.
Дадатковыя зьвесткі
- Чатыры ляўрэаты Букераўскай прэміі — Ўільям Голдынг, Надын Гордымэр, В. С. Найпол і Дж. М. Кутзэе сталі пасьля ляўрэатамі Нобэлеўскай прэміі па літаратуры
- Пісьменьнікі Джон Максвэл Кутзэе й Пітэр Керы заваявалі Букера двойчы (у 1983 і 1999 гг.; у 1988 і 2001 гг., адпаведна).
- Нікім не перасягнуты рэкорд Айрыс Мэрдак (ляўрэата Букера ў 1978 г.) па ліку трапленьняў у «кароткі» сьпіс — 6 разоў
Ляўрэаты Букераўскай прэміі
Год | Аўтар | Назва | Арыгінальная назва | Дзяржава |
---|---|---|---|---|
1969 | Пэрсі Говард Ньюбі | «За гэта прыйдзецца адказаць» | Something to Answer For | ![]() |
1970 | Бэрніс Рубенс | «Абраны чалец» | The Elected Member | ![]() |
1970 | Джэймс Гордан Фарэл | «Праблемы» | Troubles | ![]() |
1971 | Відыадхар Сураджпрасад Найпол | «У падвешаным стане» | In a Free State | ![]() ![]() |
1972 | Джон Бэргер | «G.» | G. | ![]() |
1973 | Джэймс Гордан Фарэл | «Аблога Крышнапура» | The Siege of Krishnapur | ![]() |
1974 | Надын Гордымэр | «Захавальнік» | The Conservationist | ![]() |
Стэнлі Мідэлтан | «Сьвята» | Holiday | ![]() | |
1975 | Рут Джабвала | «Сьпякота й пыл» | The Siege of Krishnapur | ![]() ![]() |
1976 | Дэвід Сторы | «Сэвіл» | Saville | ![]() |
1977 | Пол Скот | «Застаючыся» | Staying On | ![]() |
1978 | Айрыс Мэрдак | «Мора, мора» | The Sea, the Sea | ![]() |
1979 | Пэнэлопа Фіцджэральд | «Афшор» | Offshore | ![]() |
1980 | Ўільям Голдынг | «Рытуалы плаваньня» | Rites of Passage | ![]() |
1981 | Салман Рушдзі | «Дзеці паўночы» | Midnight's Children | ![]() ![]() |
1982 | Томас Кенілі | «Каўчэг Шындлера» | Schindler's Ark | ![]() |
1983 | Джон Максвэл Кутзэе | «Жыцьцё й час Міхаэля К.» | Life & Times of Michael K | ![]() |
1984 | Аніта Брукнэр | «Гатэль «У возера»» | Hotel du Lac | ![]() |
1985 | Керы Хальмэ | «Людзі-шкілеты» | The Bone People | ![]() |
1986 | Кінгслі Эміс | «Старыя чэрці» | The Old Devils | ![]() |
1987 | Пэнэлопа Лайвлі | «Месяцавы тыгра» | Moon Tiger | ![]() |
1988 | Пітэр Керы | «Оскар і Люсында» | Oscar and Lucinda | ![]() |
1989 | Кадзуё Ісыгура | «Рэштка дня» | The Remains of the Day | ![]() ![]() |
1990 | Антонія Байэт | «Валодаць» | Possession: A Romance | ![]() |
1991 | Бэн Окры | «Галодная дарога» | The Famished Road | ![]() |
1992 | Майкл Ондатжэ | «Ангельскі пацыент» | The English Patient | ![]() ![]() |
Бары Ансварт | «Сьвяты Голад» | Sacred Hunger | ![]() | |
1993 | Родзі Дойл | «Пэдзі Кларк ха-ха-ха» | Paddy Clarke Ha Ha Ha | ![]() |
1994 | Джэймс Келман | «Да чаго ж яно ўсё запазьнілася» | How Late It Was, How Late | ![]() |
1995 | Пэт Баркэр | «Дарога зданяў» | The Ghost Road | ![]() |
1996 | Грэм Сьвіфт | «Апошнія распараджэньні» | Last Orders | ![]() |
1997 | Арундаці Рой | «Бог дробязяў» | The God of Small Things | ![]() |
1998 | Іэн Макьюэн | «Амстэрдам» | Amsterdam | ![]() |
1999 | Джон Максвэл Кутзэе | «Ганьба» | Disgrace | ![]() |
2000 | Маргарэт Этвуд | «Сьляпы забойца» | The Blind Assassin | ![]() |
2001 | Пітэр Керы | «Праўдзівая гісторыя хеўры Келі» | True History of the Kelly Gang | ![]() |
2002 | Ян Мартэл | «Жыцьцё Пі» | Life of Pi | ![]() |
2003 | Ді Бі Сі П'ер | «Вэрнон Пане Літл» | Vernon God Little | ![]() |
2004 | Алан Холінгхерст | «Лінія прыгажосьці» | The Line of Beauty | ![]() |
2005 | Джон Бэнвіл | «Мора» | The Sea | ![]() |
2006 | Кіран Дэсаі | «Спадчына спустошаных» | The Inheritance of Loss | ![]() |
2007 | Эн Энрайт | «Збор» | The Gathering | ![]() |
2008 | Аравінд Адыга | «Белы тыгра» | The White Tiger | ![]() |
2009 | Гілары Мэнтэл | «Вулф Хол» | Wolf Hall | ![]() |
2010 | Говард Джэйкабсан | «Праблема Фінклера» | The Finkler Question | ![]() |
2011 | Джуліян Барнз | «Адчуваньне канца» | The Sense of an Ending | ![]() |
2012 | Гілары Мэнтэл | «Заносьце целы» | Bring Up the Bodies | ![]() |
2013 | Элеанор Катон | «Сьвяцілы» | The Luminaries | ![]() |
2014 | Рычард Флэнаган | «Вузкая дарога на скрайнюю поўнач» | The Narrow Road to the Deep North | ![]() |
2015 | Марлон Джэймз | «Кароткая гісторыя сямі забойстваў» | A Brief History of Seven Killings | ![]() |
2016 | Пол Біцьці | «Распродаж» | The Sellout | ![]() |
2017 | Джордж Сондэрз | «Лінкальн у бардо» | Lincoln in the Bardo | ![]() |
2018 | Ганна Бёрнз | «Малочнік» | Milkman | ![]() |
2019 | Джоха Альхартхі | «Нябесныя целы» | ![]() |
Глядзіце таксама
Крыніцы
- ^ Крытэрыі прэміі Букера (анг.)
Вонкавыя спасылкі
- Сайт Букераўскай прэміі (анг.)