Бэн Фостэр

Бэн Фостэр
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 3 красавіка 1983(1983-04-03)[1] (41 год)
Рост 193 см
Вага 79 кг
Пазыцыя брамнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2000—2001
2001—2005
2002
2004
2005
2005—2010
2005—2007
2010—2012
2011—2012
2012—2018
2018—2022
2023
Расінг Ўорык
Сток Сіці
Брыстал Сіці (арэнда)
→ Кідэрмінстэр Гарыерз (арэнда)
→ Рэксэм (арэнда)
Манчэстэр Юнайтэд
Ўотфард (арэнда)
Бірмінггэм Сіці
Ўэст Бромўіч Альбіён (арэнда)
Ўэст Бромўіч Альбіён
Ўотфард
Рэксэм
0 (0)
0 (0)
0 (0)
2 (0)
17 (0)
12 (0)
76 (0)
38 (0)
37 (0)
172 (0)
125 (0)
12 (0)
Зборныя
2007—2014 Ангельшчына 8 (0)

Бэн Фо́стэр (па-ангельску: Ben Foster; нарадзіўся 3 красавіка 1983 году, Лімінгтан-Спа, Ангельшчына) — колішні ангельскі футбаліст, брамнік. Правёў восем матчаў за нацыянальную зборную Ангельшчыны.

Кар’ера

Клюбная

Фостэр пачаў сваю футбольную кар’еру ў клюбе «Расінг Ўорык» у 2000 годзе, дзе правёў сэзон, перш чым ён далучыўся да «Сток Сіці» 25 красавіка 2001 году пасьля таго, як яго заўважыў скаўт Колін Добсан[2]. У час свайго знаходжаньня ў «Стоку», Фостэр гуляў па арэндах у клюбах «Брыстал Сіці»[3], «Кідэрмінстэр Гарыерз»[4] і «Рэксэм»[5]. У чэрвені 2003 году Бэн атрымаў траўму крыжападобных зьвязкаў падчас гульні ў тэніс са сваім братам[6], што сталася прычынай знаходжаньня брамніка па-за футболам на працягу шасьці месяцаў[7].

Пры гульні за «Рэксэм» Фостэр быў заўважаны трэнэрам «Манчэстэр Юнайтэд» Алексам Ферг’юсанам. «Юнайтэд» некалькіх гадоў шукаў брамніку на зьмену Пэтэру Шмэйхэлю, і Фэрг’юсан вырашыў зрабіць стаўку на маладога Фостэра, выкупіўшы гульца за 1 млн фунтаў стэрлінгаў[8].

Зьяўляючыся не падрыхатваным да выступаў за першую каманду клюбу Бэн быў аддадзены ў арэнду ў «Ўотфард» 1 жніўня 2005 году[9], з разьлікам на два сэзоны. Бэну не знаходзілася месца ў складзе «Юнайтэд», бо брамнікам нумар адзін у клюбе быў Эдвін ван дэр Сар, а пасьля падпісаньня манкунеанцамі яшчэ й Томаша Кушчака, месца для Фостэра зусім не засталося.

Фостэр падпісаў трохгадовы кантракт з клюбам Прэм’ер-Лігі «Бірмінггэм Сіці» 19 траўня 2010 году[10]. Клюб шукаў замену Джо Гарту, які правёў выжатны сэзон 2009—2010 гадоў у «Бірмінггэме» падчас знаходжаньня ў клюбе на правах арэнды. 29 ліпеня 2011 году Бэн Фостэр далучыўся да «Ўэст Бромўіч Альбіён» на правах арэнды, але пасьля сэзону перайшоў у клюб ужо на сталай аснове.

Міжнародная

Першы выклік у зборную Ангельшчыны Фостэр атрымаў у 2006 годзе, калі зборная пад кіраўніцтвам Стыва Макларэна гуляла супраць зборнай Грэцыі, аднак Бэн не прыняў удзелу ў гэтай сустрэчы. Свой дэбютны матч за зборную Бэн правёў 7 лютага 2007 году ў таварыскай гульні супраць зборнай Гішпаніі, што завяршылася паразай ангельцаў зь лікам 1:0.

Дасягненьні

«Манчэстэр Юнайтэд»:

«Бірмінггэм Сіці»:

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі