Бэртальд Брэхт
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f8/Bundesarchiv_Bild_183-W0409-300%2C_Bertolt_Brecht.jpg/250px-Bundesarchiv_Bild_183-W0409-300%2C_Bertolt_Brecht.jpg)
![Подпіс Бэртальд Брэхт (1898–1956)](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/7d/Unterschrift_Bertolt_Brecht_%281898%E2%80%931956%29.png/220px-Unterschrift_Bertolt_Brecht_%281898%E2%80%931956%29.png)
Бэртальд Брэхт (па-нямецку: Eugen Berthold Friedrich Brecht) (10 лютага 1898 у Аўгсбургу — 14 жніўня 1956 у Бэрліне) — уважаецца найбольш уплывовым нямецкім драматургам і паэтам XX стагодзьдзя. Брэхту прыпісваецца заснаваньне Эпічнага Тэатру («дыялектычнага тэатру»).
Творчасьць
Брэхт жадаў стварыць тэатар, які б прымушаў гледача да роздумаў, а не да суадчуваньня. Дзеля гэтага ён значна «аддаліў» і дэаілюзыяваў (пазбавіў ілюзыяў) гульню актораў, каб зрабіць гульню падобную да звычайнага жыцьця (Брэхт называў гэта «эфэктам аддаленасьці», па-нямецку: Verfremdungseffekt). Акторы мелі б аналізаваць і сынтэзаваць, то бок, глядзець на ролю звонку, каб, з часам, цалкам сьвядома дзеяць дакладна так, як дзеяў пэўны пэрсанаж.
З пачатку, Брэхт даў сваёй канцэпцыі назову «эпічны тэатар», але, з часам, прапанаваў выкарыстоўваць называць яго «дыялектычным тэатрам». Дыялектычнасьць тэатру Брэхта палягае ў тым, што ён прыводзіць да канфлікту паміж разважаньнем і навучаньнем, што мае нішчыць «эмацыйную заангажаванасьць» у гледачоў, дасягаючы, такім чынам, «эфэкт аддаленасьці».
Сярод перакладчыкаў твораў Брэхта на беларускую мову — Васіль Сёмуха, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Зарыцкі, Уладзімер Папковіч.
Беларускія пераклады
- Брэхт, Б. На шалях праўды: Выбр. лірыка. Прадм. і перакл. з ням. Л. Баршчэўскага. — перакл. з ням. Л. Баршчэўскага. — Менск, 1988. («Паэзія народаў свету»).
- Брэхт, Б. Узлёт Артура Уі, які можна было спыніць: трагіфарс / Перакл. з ням. В. Сёмухі, прадм. Л. Баршчэўскага. — Менск, 2019. («Драматургі свету»).
- Брэхт, Б. Выбраныя вершы. Перакл. з ням. Л. Баршчэўскага. — Менск, 2023. («Паэты плянэты»).