Верхатур’е (па-расейску: Верхотурье) — горад (з 1597 году) ў Расеі, адміністрацыйны цэнтар Верхатурскага раёну Сьвярдлоўскай вобласьці.
Насельніцтва 7,6 тысяч чалавек (2005). Заснаваны ў 1597 годзе. Горад разьмешчаны на левым беразе ракі Тура (прыток Табола, баэйн Обі), за 306 км на поўнач ад Екацярынбурга. Чыгуначная станцыя. Ёсьць дрэваапрацоўчая прамысловасьць і турысцкая галіна.