Вечарнік сьценны
Вечарнік сьценны | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы (Animalia) |
Тып | Хордавыя (Chordata) |
Падтып | Хрыбетныя (Vertebrata) |
Надкляса | Чатырохногія (Tetrapoda) |
Кляса | Сысуны (Mammalia) |
Падкляса | Зьвяры (Theria) |
Інфракляса | Пляцэнтарныя (Placentalia) |
Атрад | Рукакрылыя (Chiroptera) |
Сямейства | Вечарнікавыя (Vespertilionidae) |
Род | Вечарнік (Vespertilio) |
Бінамінальная намэнклятура | |
Vespertilio murinus Linnaeus, 1758 | |
Арэал | |
Вечарнік сьценны[1] (Vespertilio murinus) — від рукакрылых сысуноў. Ён жыве ва ўмераным клімаце Эўразіі ад усходняй Францыі да Далёкага Усходу Расеі. Насяляе лясы, стэпы, горы, гарады. Даўжыня цела 4,8–6,4 см, размах крылаў 26–33 см, хвост 3,7–4,5 см, вушы 1,2–1,7 см, вага 11–24 грамы. Сьпінны бок ад чырвонага да цёмна-карычневага колеру, з срэбна-бела-матавымі валасамі. Брушны бок белы альбо шэры. Вушы, крылы і твар чорныя альбо цёмна-карычневыя. Вушы кароткія, шырокія. Крылы вузкія[2].
Крыніцы
- ^ Беларуская навуковая тэрмінолёгія. Выпуск дванаццаты. Назовы жывёл / Смоліч Ар.. — Менск: Інстытут Беларускае Культуры, 1927. — 71 с.
- ^ Rydell J. & Baagøe H. J. Vespertilio murinus // Mammalian Species. — 1994. — № 467. — С. 1–6. — DOI:10.2307/3504265 (анг.)
Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |