Выяўленчае мастацтва

Выяўле́нчае маста́цтва — спэцыфічны від мастацкай творчасьці, стварэньне візуальна ўспрыманых фіксаваных рукатворных мастацкіх формаў; шараговае паняцьце, якое аб’ядноўвае розныя віды жывапісу, графікі і скульптуры. Выяўленчае мастацтва — гэта мастацтва адлюстроўваць, прайграваць і ствараць візуальна ўспрыманую рэальнасьць з дапамогай выяўленчых сродкаў і з рознай ступеньню ўмоўнасьці.