Вэрмлянд (лэн)

Вэрмлянд
па-швэдзку: Värmlands län
Герб
Агульныя зьвесткі
КраінаШвэцыя
Статус Лэн
Адміністрацыйны цэнтар Карльстад
Дата ўтварэньня 1779
ЛяндсгёўдынгГеорг Андрэн
Насельніцтва (2023)
283 548 (12-е месца)
Шчыльнасьць 15,9 чал./км²
Плошча 17 583 км² (8-е месца)
Шырата Паўночная 59°25’32
Даўгата Усходняя 13°16’17
Лэн Вэрмлянд на мапе Швэцыі
Вэрмлянд на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Код ISO 3166-2SE-S
Код аўтам. нумароў S
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Вэ́рмлянд (па-швэдзку: Värmlands län) — лэн, разьмешчаны ў заходняй Швэцыі, пераважна ў аднайменным ляндскапе і часткова ў ляндскапах Дальсьлянд і Далярна. Мяжуе з лэнамі Далярна, Вэстра-Ёталянд і Эрэбру, а на захадзе — з Нарвэгіяй. Адміністрацыйны цэнтар — Карльстад.

Геаграфія

Камуны лэну Вэрмлянд

Вэрмлянд разьмешчаны на захадзе Швэцыі і мяжуе з Нарвэгіяй. Падзяляецца на 16 камунаў. Насельніцтва лэну складае 283 548 чал. (па стане на 31.12.2023).

Найбуйнейшыя гарады

Па стане на 2020 год найбуйнейшымі гарадамі лэну Вэрмлянд зьяўляюцца Карльстад (67 122 чал.), Крыстынэгамн (18 597 чал.), Скуггаль (14 489 чал.), Арвіка (14 383 чал.).