Вялейская ГЭС

Вяле́йская ГЭС — малая гідраэлектрастанцыя Беларусі. 1-я чарга станцыі ўведзеная ў эксплюатацыю ў 1997, 2-я чарга — у 2002 годзе. Разьмешчаная на рацэ Вяльлі, на плаціне Вялейскага вадасховішча. Магутнасьць 2000 кВт. Знаходзіцца на балансе «Менскводаканалу». Пры будаўніцтве 1-ай чаргі ўсталяваныя дзьве турбіны тыпу ГА-8 магутнасьцю па 500 кВт кожная, пры будаўніцтве 2-ой чаргі — яшчэ дзьве турбіны тыпу ГА-8 магутнасьцю па 500 кВт кожная. Працы выконвалі «Менскводаканал», «Малая энэргетыка», «Менскводбуд».