Вікіпэдыя:Добрыя артыкулы
Скарачэньне: ВП:ДА |
---|
Добрыя артыкулы — якасныя артыкулы, якія пакуль не дасягаюць сваёй якасьцю абраных, ці ўвогуле, патэнцыйна ня могуць быць абранымі.
Перад тым, як зьявіцца на гэтай старонцы, такія артыкулы праходзяць працэдуру абраньня на старонцы Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы, дзе яны праходзяць праверку на дакладнасьць, нэўтральнасьць і стыль выкладаньня ў адпаведнасьці з крытэрамі добрых артыкулаў. Артыкулы, якія больш не задавальняюць гэтым крытэрам, могуць быць вынесеныя на пазбаўленьне статусу. Цяпер у Вікіпэдыі беларускай мовай (клясычным правапісам) 154 добрых артыкула з агульнай колькасьці 88 492 артыкула. Такім чынам, прыкладна кожны з 574 артыкулаў — добры. Глядзіце таксама сьпіс добрых артыкулаў з датамі абраньня. Усе добрыя артыкулы пазначаюцца выявай сіняй зоркі ( Існуюць таксама Абраныя артыкулы — найвышэйшы ўзровень якасьці артыкулаў. |
Якасны зьмест: Дапаможныя сродкі:
Зьвязаныя матэрыялы: |
![]() |
Цяперашні добры артыкул
Азіяцкі банк разьвіцьця — міжурадавы банк, заснаваны ў сьнежні 1966 году на Філіпінах.
На 2022 год налічваў 68 урадаў-сябраў, зь іх 49 з Азіі і Акіяніі. Спаганяў камісійны збор за наўпроставую пазыку ў памеры прынамсі 1 % за год. Маёмасьць і сродкі, даход і дзейнасьць, у тым ліку аблігацыі, дывідэнды і парукі банку, не абкладаліся мытам і падаткамі. Тое самае тычылася заробкаў і ўзнагароджаньняў службоўцаў банку. У іншых краінах працавалі: 3 прадстаўніцтвы — паўночнаамэрыканскае, эўрапейскае і японскае; 3 сядзібы сувязі — сынгапурскае, ціхаакіянскае і ціхаакіянскае падрэгіянальнае; 26 краёвых сядзібаў.
(артыкул цалкам…)