Віцебскі раён

Віцебскі раён
Герб

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Беларусь
Статус раён Беларусі
Уваходзіць у Віцебская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Віцебск
Дата ўтварэньня 17 ліпеня 1924
Кіраўнік Генадзь Сабыніч[d][1]
Насельніцтва (2018) 37 051[2]
Шчыльнасьць 13,6 чал./км²
Нацыянальны склад
  • беларусы (84,8%)
  • расейцы (12,6%)
  • украінцы (1,4%)[3]
Плошча 2731,98[4] км²
Вышыня па-над узр. м.
 · найвышэйшы пункт
 · сярэдняя вышыня

 266,8 м
 180—200 м
Месцазнаходжаньне Віцебскага раёну
Віцебскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +3
Тэлефонны код +375-21-2
Паштовыя індэксы 211 2хх, 211 3хх
Код аўтам. нумароў 2
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Ві́цебскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на ўсходзе Віцебскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 2731,98 км². Насельніцтва на 2018 год — 37 051 чалавек[2]. Пераважная колькасьць сельскіх жыхароў, гарадзкое насельніцтва складае 5%. Адміністрацыйны цэнтар — места Віцебск. У раён уваходзяць гарадзкія пасёлкі Сураж і Янавічы, 370 сельскіх населеных пунктаў[5].

Гаспадарка

На 2013 год у раёне працавалі: цяплічны камбінат ААТ «Рудакова», вытворчасьць ялавічыны ў ААТ «Ліпаўцы» (Шапечынскі сельсавет), сьвінакомплекс у вёсцы Лучоса і ААТ «Віцебская бройлерная птушкафабрыка». Дзейнічалі 2 мэліярацыйныя ўстановы. У 2013 годзе сабралі 75 000 тонаў збожжа пры ўраджайнасьці 27,1 цэнтнэра зь гектара[6].

Ад 2017 году ў Лужасьне дзейнічала Віцебская гідраэлектрастанцыя, дзе працавала 30 чалавек[7]. Гэтая электрастанцыя забясьпечвала электраэнэргіяй увесь Віцебскі раён пры магутнасьці 40 мэгаватаў[8].

Помнікі

На 2013 год налічвалася звыш 200 помнікаў, зь іх 54 унесьлі ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь. Сярод 34 помнікаў археалёгіі 13 гарадзішчаў раньняга жалезнага веку мелі рэспубліканскае значэньне. Пад Віцебскам месьціцца маёнтак мастака Ільлі Рэпіна. На 2013 год найвялікшая хвоя Беларусі расла ў Віцебскім раёне каля вёскі Сушчава. Яе вышыня складала каля 30 мэтраў, дыямэтар — 140 сантымэтраў, узрост — каля 250 гадоў[6].

Гісторыя

Віцебскі раён створаны 17 ліпеня 1924 году ў складзе Віцебскай акругі. 15 лютага 1931 году ён быў скасаваны. 27 ліпеня 1937 году адноўлены. 20 лютага 1938 году раён уключаны ў Віцебскую вобласьць. 28 лютага 2011 году ўказам прэзыдэнта «Пра заснаваньне афіцыйных геральдычных знакаў адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Віцебскай вобласьці» зацьверджаныя герб і сьцяг раёну[9].

Насельніцтва

  • XXI стагодзьдзе: 2009 год — 40 552 чал.[10] (перапіс); 2016 год — 37 303 чал.[11]; 2017 год — 37 206 чал.[12]; 2018 год — 37 051 чал.[2]

Паселішчы

Агулам на тэрыторыі раёну налічваецца каля 361 паселішча.

Асобы

  • Дзьмітры Абраменка (1910, в. Філіпкава — 1981) — савецкі вайсковец, поўны кавалер Ордэну Славы
  • Антон Амбросаў (1912, в. Дрыкольле — 1984) — фітапатоляг-вірусоляг, доктар біялягічных навук
  • Ігнат Антонаў (1922, в. Будніца — 2015) — беларускі нэўрапатоляг, акадэмік АН Беларусі, член-карэспандэнт АМН СССР, доктар мэдыцынскіх навук, заслужаны дзяяч навукі Беларусі
  • Алесь Асіпенка (1919, в. Пушкары — 1994) — беларускі празаік, кінасцэнарыст, заслужаны работнік культуры БССР
  • Аркадзь Бясьсьмертны (1893, м. Сураж — 1955) — беларускі скрыпач, дырыгент, прафэсар, заслужаны артыст БССР
  • Ягор Васілеўскі (1922, в. Гарбачова — 1991) — палкоўнік Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюзу
  • Пятро Даўбёшкін (1912, в. Паўлавічы — 1943) — савецкі вайсковец, Герой Савецкага Саюзу
  • Уладзімер Канаваленка (1917, Скрэбні — 1944) — Герой Савецкага Саюзу
  • Уладзімер Курыленка (1924, в. Бабінічы) — 1942) — Герой Савецкага Саюзу
  • Міхась Лынькоў (нар. ў в. Зазыбы) — народны пісьменьнік Беларусі
  • Ігнат Манькоўскі (1765—1832) — публіцыст, асьветнік, грамадзкі дзяяч XVIII ст. (трымаў маёнтак ў в. Буёва, маёнтак Мілае ў в. Мазалава)
  • Геранім Марцінкевіч (1816, в. Тулава — 1864) — паэт, празаік, драматург, які пісаў на польскай і беларускай мовах
  • Фёдар Махноў (1878—1912, в. Старое Сяло) — «беларускі волат», самы высокі чалавек з тых, якія калі-небудзь якія жылі на Зямлі
  • Мікалай Нікіфароўскі (1845, в. Вымна — 1910) — беларускі этнограф, фальклярыст, літаратар і пэдагог
  • Пятро Нікіценка (1943, в. Жыгалава) — беларускі эканаміст, доктар эканамічных навук, прафэсар, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
  • Уладзімер Плешчанка (1948, вёска Вароны — 2006) — беларускі палітык і палітвязень[13]
  • Аляксандар Рыпінскі (1811, в. Кукавячына — 1900?) — польскі і беларускі этнограф, фальклярыст, паэт, пэдагог, гісторык, мастак-графік, друкар і выдавец; удзельнік паўстаньня 1830—1831 гг.
  • Міхаіл Сільніцкі (нар. у в. Запольле) — першы Герой Савецкага Саюзу з партызан-камсамольцаў
  • Іван Собалеў (1907, в. Шапуры — 1989) — Герой Савецкага Саюзу, ганаровы грамадзянін Віцебску
  • Зінаіда Стагурская (1971, в. Княжыца — 2009) — беларуская вэлягоншчыца
  • Фёдар Сурганаў (1911, в. Суднікі — 1976) — дзяржаўны і партыйны дзяяч Беларусі, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў падпольля і партызанскага руху ў Беларусі ў Другую сусьветную вайну
  • Аляксей Філатаў (1939, в. Бабінічы) — беларускі пісьменьнік
  • Мінай Шмыроў (Бацька Мінай; 1891, в. Пунішча — 1964) — адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху ў Віцебскай вобласьці ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюзу

Крыніцы

  1. ^ http://vitebsk.vitebsk-region.gov.by/ru/sabynich-gennadiy-gennadevich
  2. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  3. ^ Календа 2004. С. 119.
  4. ^ Государственный земельный кадастр Республики Беларусь (рас.) (па стане на 1 студзеня 2010 г.)
  5. ^ Календа 2004. С. 120.
  6. ^ а б Аляксандар Пукшанскі. «Золата» ў працы i на зямлi // Зьвязда : газэта. — 29 кастрычніка 2013. — № 204 (27569). — С. 3. — ISSN 1990-763x.
  7. ^ Аляксандар Пукшанскі. Вялікая карысьць ад малой энэргетыкі // Зьвязда. — 29 ліпеня 2014. — № 140 (27750). — С. 2.
  8. ^ Віцебская вобласьць пашырае супрацоўніцтва зь кітайскімі інвэстарамі // «Агульнанацыянальнае тэлебачаньне», 1 жніўня 2018 г. Архіўная копія ад 1 жніўня 2018 г. Праверана 12 чэрвеня 2024 г.
  9. ^ Об учреждении официальных геральдических символов административно-территориальных единиц Витебской области. Указ Президента Республики Беларусь от 28.02.2011 г. № 86 (рас.)
  10. ^ Перепись населения — 2009. Витебская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  11. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  12. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  13. ^ Сябры КХП БНФ з Віцебску Уладзімір Плешчанка і Аляксандр Салаўян атрымалі штрафы ў 150 базавых адзінак за зьбіраньне подпісаў супраць дамовы пра стварэньне саюзнай дзяржавы. (spring96.org)

Літаратура

  • Рэспубліка Беларусь: Вобласці і раёны: Энцыкл. давед. / Аўт.-склад. Л. В. Календа. — Мн.: БелЭн, 2004. — 568 с. — 2500 ас. — ISBN 985-11-0301-2

Вонкавыя спасылкі