Гампус Ванэ

Гампус Ванэ
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 10 сьнежня 1993(1993-12-10) (31 год)
Рост 185 см[1]
Пазыцыя скрайні
Клюбная інфармацыя
Клюб Барсэлёна
Нумар 15
Клюбы
Гады Клюб
2011—2013 Аранэс[d]
2013 Ёнэрэдс[d]
2013—2022 Фленсбург-Гандэвіт
2022—4 Барсэлёна
Зборныя
2017—4 Швэцыя

Га́мпус Ва́нэ (па-швэдзку: Hampus Wanne) — швэдзкі гандбаліст гішпанскага клюбу «Барсэлёна» і нацыянальнай зборнай Швэцыі.

Кар’ера

Прафэсійную кар’еру пачаў у роднай Швэцыі, аднак выступаў у ніжэйшых дывізіёнах краіны. Менавіта там левага ўскрайка заўважылі ў Нямеччыне, дзе да сваіх шэрагаў выцягнуў яго «Фленсбург-Гандэвіт»[2]. У першым жа сэзоне разам з клюбам прасунуўся да фіналу чатырох Лігі чэмпіёнаў, які ладзіўся ў Кёльне. У паўфінале супраць «Барсэлёны» Ванэ чатыры разы закінуў мяч пад папярочку гішпанца, згуляўшы адну з ключовых роляў камбэка немцаў, якія здолелі здабыць шэсьць галоў у канцы матчу, захаваўшы сваю браму без прапушчаных галоў і перавёўшы матч у дадатковы час[3]. Ягоны мяч з 7-мэтровага кідка стаўся пераможным. Улетку 2022 году перайшоў да складу гішпанскай «Барсэлёны»[4].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі