Гардзееўскі раён

Гардзееўскі раён
Гордеевский район
Герб

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Статус раён
Уваходзіць у Бранскую вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Гардзееўка
Дата ўтварэньня 1929
Насельніцтва (2018) 10 620
Плошча 846,54 км²
Месцазнаходжаньне Гардзееўскага раёну
Гардзееўскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +3
Тэлефонны код +7 48340
Код аўтам. нумароў 32
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Гардзе́еўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Бранскай вобласьці Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — сяло Гардзееўка.

Геаграфія

Раён разьмешчаны на захадзе Бранскай вобласьці, плошча ягонай тэрыторыі складае 846,54 км².

Мяжуе:

Гісторыя

Гардзееўскі раён утвораны ў 1929 годзе і першапачаткова ўваходзіў у Клінцоўскую акругу Заходняй вобласьці, а з 1937 году — у новаўтвораную Арлоўскую вобласьць.

5 ліпеня 1944 году ўказам Прэзыдыюму Вярхоўнага савету СССР была ўтвораная Бранская вобласьць, у склад якой, нароўні зь іншымі, быў улучаны і Гардзееўскі раён. У 1963 годзе раён скасавалі, а ў 1985 годзе — аднавілі.

Дэмаграфія

Насельніцтва раёну складае 13,4 тыс. чалавек. Усяго налічваецца 70 населеных пунктаў.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

Па муніцыпальнай рэформе (2005) у раёне налічваецца 1 мескае і 6 сельскіх паселішчаў:

Мескія паселішчы:

  1. Мірнінскае мескае паселішча

Сельскія паселішчы:

  1. Гліннаўскае сельскае паселішча
  2. Гардзееўскае сельскае паселішча
  3. Петравабудзкое сельскае паселішча
  4. Рудневараб’ёўскае сельскае паселішча
  5. Тварышынскае сельскае паселішча
  6. Унашаўскае сельскае паселішча

Эканоміка

На сёньняшні дзень занятасьць насельніцтва забясьпечваюць галоўным чынам бюджэтныя арганізацыі (школа, раённая лякарня, міліцыя, суд, служба судовых прыставаў, пэнсійны фонд, філіялы банкаў, а таксама калгасы).

  • Гардзееўскі мясаперапрацоўчы камбінат.
  • Тварышынскі сьпіртавы завод.

Транспарт

Сяло Гардзееўка знаходзіцца за 35 км ад найбліжэйшай чыгуначнай станцыі ў месьце Клінцы.

Славутасьці

  • Царква Ўшэсьця Гасподняга ў с. Вялікі Бор (1809)
  • Царква Сьв. Мікалая ў с. Казарычы
  • Царква Покрыва Прасьв. Багародзіцы ў с. Кузьняцы

Вонкавыя спасылкі

Гардзееўскі раёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў