Гафіз
Гафіз | |
![]() | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | каля 1325[1][2] |
Памёр | не раней за 1389 і не пазьней за 1390[2][1] |
Пахаваны | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт, пясьняр, пісьменьнік |
Жанр | лірыка |
Мова | пэрсыдзкая мова, таджыцкая мова і арабская мова |
Хаджа́ Шамс ад-Дын Мага́мад Га́фіз Шыразі́ (па-пэрсыдзку: خواجه شمسالدین محمد حافظ شیرازی; 1326, Шыраз — 1390, Шыраз) — адзіны з найвялікшых лірыкаў Ірану, які правёў амаль усё жыцьцё у месты Шыраз. Хоць ён рана стаў сіратой, ён атрымаў моцную ісламскую адукацыю. Імя Гафіз паэт мог атрымаць толькі таму, што ведаў на памяць Каран. Ягоныя песьні адрозьніваюцца прыгажосьцю і утрымліваюць эратычныя, містычныя і вакхічныя тэмы, якія даўно праніклі ў пэрсыдзкую паэзыю. Ён быў шырока вядомы ў свой час і аказаў значны ўплыў на наступных пэрсыдзкіх паэтаў, а таксама пакінуў сьлед ня толькі ў пэрсыдзкую літаратуру, але ў зацікавіў важных заходніх паэтаў як то Ёгана Гётэ і Ралфа Эмэрсана.
Гафіз перш за ўсё пісаў у жанры лірычнай паэзіі, або газаляў, што на яго думку зьяўлялася ідэальным стылем для ўвасабленьня экстазу чароўнага натхненьня ў форме любоўных вершаў. Ягонымі ўлюбёнымі тэмамі былі вера і выкрыцьцё крывадушнасьці. Ягоны ўплыў на жыцьцё іранцаў можна знайсьці ў чытаньнях Гафіза, ягоныя вершы часьцяком накладваюцца традыцыйную музыку, вобразы выкарыстоўваюцца ў выяўленчым мастацтве і каліграфіі. Ягоная магіла ў Шыразе зьяўляецца шэдэўрам іранскай архітэктуры і папулярная сярод турыстаў. Адаптацыя і пераклады вершаў Гафіза былі зроблены на шматлікія мовы сьвету.
Біяграфія
Гафіз нарадзіўся ў Шыразе, што месьціцца ў сучасным Іране. Ягоныя бацькі паходзілі з Казэруна. Не зважаючы на ягоны значны ўплыў на жыцьцё і культуру пэрсаў і ягоную нязьменную папулярнасьць і ўплыў, ня вельмі шмат дэталяў ягонага жыцьця вядома. Факты пра ягонае раньняе жыцьцё абапіраюцца на традыцыйныя аповяды. Раньнія біяграфічныя замалёўкі, якія згадваюць Гафіза, звычайна лічацца ненадзейнымі крыніцамі[3]. У раньнім узросьце ён вывучыў Каран, за што атрымаў мянушку Гафіз, якую ён у далейшым выкарыстаў як сваё асноўнае імя[4][5]. Прадмова да ягонага зборніку, у якім апісвалася ягонае раньняе жыцьцё, была напісаная невядомым сучаснікам Магамадам Галандамам. Два найбольш папулярныя сучасныя зборнікі Гафіза, які былі складзеныя Магамадам Газьвіні ў суаўтарстве з Касэмам Гані (495 ггазэляў) і Парвізам Натэль-Ханлары (486 ггазэляў)[6][7].

Сучасныя навукоўцы звычайна згаджаюцца, што Гафіз нарадзіўся альбо ў 1315, альбо ў 1317 годзе. Паводле зьвестак пэрсыдзкага паэту Джамі, Гафіз памёр у 1390 годзе[8]. Гафіз меў заступніцтва некалькіх пасьлядоўных мясцовых рэжымаў, як то Шагам Абу Ішакам, які прыйшоў да ўлады, калі Гафіз быў яшчэ падлеткам; Тымурам напрыканцы ягонага жыцьця; і нават строгім уладаром Шагам Мубарыз уд-Дын Мугамадам з дынастыі Музафарыдаў. У 21 год Гафіз стаў вучнем Атар Фарыду-ад-Дыну. Ужо тады ён складаў вершы, стаўшы прафэсійным паэтам і дэкляматарам карану пры двары Абу-Ішака, увайшоўшы ў суфійскі ордэн Тарыка. Не зважаючы на тое, што творчасьць Гафіза найбольш квітнела ў часы 27-гадовага панаваньня Джалала уд-Дына Шаг-Шуджа, сьцьвярджаецца, што Гафіз быў вымушаны бегчы з Шыраза ў Ісфаган і Язд праз тое, што ён трапіў у няласку праз ягоную насьмешлівасьць да іншых мясцовых паэтаў, аднак гістарычных доказаў гэтага няма[9].
Ажаніўся паэт толькі на схіле сваіх гадоў, і ў яго было двое дзяцей. Але абодва сыны і жонка загінулі яшчэ пры жыцьці паэта. Як паведамляецца, малодшы сын Гафіза Шаг Нуман пераехаў у Індыю ў Бурганпур. Гафіз жыў вельмі дрэнна, стала адчуваючы галечу. Памёр паэт калі яму было каля 64 гадоў. Пахаваны быў ў садзе Мусала ў Шыразе, нягледзячы на тое, што мусульманскія сьвятары забаранілі пахаваць ягонае цела ў ваколіцах Шыразу. Толькі ўмяшальніцтва сяброў Гафізу ўрэгулявала справу. Магіла маўзалею паэта амаль адразу стала месцам сталых паломніцтваў.
Праз дваццаць гадоў пасьля сьмерці паэту ягоная магіла была ўсталяваная ў садох Мусалы ў Шыразе. Цяперашні маўзалей быў распрацаваны Андрэ Гадарам, францускім археолягам і архітэктарам, у канцы 1930-х гадоў, магіла была ўзьведзеная на ўзвышшы сярод ружовых садоў, водных каналаў і апэльсінавых дрэваў.
Уплыў
Інтэлектуальная і мастацкая спадчына
Гафіз карыстаўся шырокім прызнаньнем ва ўсім ісламскім сьвеце за часам свайго жыцьця. Гэтак ягоныя творы імітавалі іншыя пэрсыдзкія паэты, а прапановы аб патранажы паступалі ад Багдаду да Індыі[9].

Ягоная творчасьць упершыню была перакладзена на ангельскую мову ў 1771 годзе Ўільямам Джонзам. Яна пакінула свой адбітак у заходняй літаратуры праз уплыў на такіх аўтараў, як то Гэнры Дэйвід Тора, Ёган Вольфганг Гётэ і Ўільям Батлер Ейтс, апошні зь якіх згадаў Гафіза ў сваёй празаічнай анталёгіі «Адкрыцьці». У Індыі Гафіз знайшоў пазытыўны водгук у заходняй Бэнгаліі сярод выбітных рэлігійных лідэраў і паэтаў, улучна з Дэбэндранатам Тагорам, бацькам Рабіндраната Тагора, які ведаў пэрсыдзкую мову і чытаў вершы Гафіза. Сам Рабіндранат Тагор падчас свайго візыту ў Пэрсію ў 1932 годзе наведаў магілу Гафіза ў Шыразе[10]. Ралф Ўолда Эмэрсан таксама высока цаніў Гафіза, называючы яго «паэтам паэтаў»[11][12]. Сэр Артур Конан Дойл у вуснах свайго героя Шэрлака Голмза адзначае: «У Гафіза столькі ж мудрасьці, як у Гарацыюса, і столькі ж ведаў пра сьвет». Фрыдрых Энгельс згадаў Гафіза ў лісьце да Карла Маркса ў 1853 годзе[13].
Бракуе адзінага аўтарытэтнага зборніку твораў Гафіза, а колькасьць вершаў у выданьнях вар’іруецца ад 573 да 994. Толькі з 1940-х гадоў у Іране пачаліся мэтанакіраваныя дасьледаваньні аўтэнтыфікацыі ягоных твораў і выпраўленьні памылак, зробленых пазьнейшымі перапісчыкамі і цэнзурай. Аднак надзейнасьць гэтых дасьледаваньняў выклікае сумневы, і, паводле словаў дасьледніка Гафіза Іраджа Башыры, спадзяваньняў на аўтэнтыфікаваны зборнік застаецца замала[14].
У Іране
Гафіз уважаецца найпапулярнейшым паэтам у Іране. Ягоныя творы можна знайсьці амаль у кожным іранскім доме[15]. 12 кастрычніка ў Іране адзначаецца Дзень Гафіза[16]. Ягоная магіла часта наведваецца прыхільнікамі паэта, якія сьпяваюць песьні і дэклямуюць свае улюбёныя вершы Гафіза[15]. Многія іранцы выкарыстоўваюць «Дыван» Гафіза дзеля бібліямантыі. Іранскія сем’і звычайна маюць гэтую кнігу ў сваім доме, і падчас сьвяткаваньня Наўруза або ночы Ялда яны адкрываюць яе на выпадковай старонцы і чытаюць верш, які, як яны лічаць, паказвае на падзеі, што адбудуцца ў будучыні.
У жанры традыцыйнай пэрсыдзкай музыкі Гафіз разам з Саадзі Шыразі ўважаюцца самымі папулярнымі паэтамі ў мастацтве авазу, то бок немэтрычнай формы сьпеваў. Акрамя таго, форма Сакі-Намэ ў радыфе пэрсыдзкай музыкі заснаваная на творы Гафіза з такой жа назвай. Шэраг сучасных кампазытараў, як то Парвіз Мэшкатыян, Гасэйн Алізадэ, Магамад Рэза Лотфі і Сіямак Агае, напісалі мэтрычныя песьні (тасьніфы), заснаваныя на ггазалях Гафіза, якія сталі вельмі папулярнымі ў жанры клясычнай музыкі. Папулярная іранская сьпявачка Гаедэ выконвала песьню «Падэшаг Хубан», музыку да якой стварыў Фарыд Заланд.
У Аўганістане
Шматлікія аўганскія сьпевакі, як то Агмад Загір і Абдул Рагім Сарбан, стваралі песьні, выкарыстоўваючы творы Гафіза.
У сьвеце
Асманскі кампазытар Бухурызадэ Мустафа Ітры напісаў свой галоўны твор «Нэва Кар», які базаваўся на адным зь вершаў Гафіза. Польскі кампазытар Караль Шыманоўскі стварыў «Песьні каханьня Гафіза», ужываючы нямецкі пераклад вершаў паэта.
Крыніцы
- ^ а б Encyclopédie Larousse en ligne (фр.)
- ^ а б Union List of Artist Names (анг.)
- ^ E. G. Browne (1997). «Literary History of Persia». — С. 271—273. — ISBN 978-0-936347-66-0.
- ^ Shaida, Khalid Hameed (2014). «Hafiz, Drunk with God: Selected Odes». Xlibris Corporation. — С. 5. — ISBN 978-1-4653-7091-4.
- ^ Jonathan, Bloom (2002). «Islam: A Thousand Years of Faith and Power». Yale University Press. — С. 166. — ISBN 0-300-09422-1.
- ^ Bly 2008. С. 69.
- ^ Gray 1995. С. 11—12.
- ^ Bly 2008. С. 67.
- ^ а б Gray 1995. С. 2—4.
- ^ Thakura, Debendranatha; Tagore, Satyendranath; Chaudhurani, Tagore Devi; Indira (1914). «The autobiography of Maharshi Devendranath Tagore». London: Macmillan.
- ^ Kane, Paul (2009). "Emerson and Hafiz: The figure of the religious poet». Religion & Literature. 41 (1): 111—139.
- ^ «Delphi Collected Poetical Works of Hafez». Delphi Classics. 2017. — С. 10. — ISBN 978-1786562104.
- ^ «Letters: Marx-Engels correspondence». Marxists.
- ^ «Hafiz’ Shirazi Turk: A Structuralist’s Point of View».
- ^ а б Darke, Diana (1.11.2014). «The book in every Iranian home». BBC.
- ^ Kaji, Hossein. «Hafez’s incomparable position in Iranian culture: October 12 is Hafez Day in Iran». Tehran Times.
Літаратура
- Arberry, Arthur J., ed. (1947; перавыданьне 1953). «Fifty Poems of Hafiz».
- Aryanpur, Abbas (1965). «Poetical Horoscope: Or, Odes of Hafiz».
- Batmanglij, M., E. (1987). «Hafez».
- Streit, Clarence K. (1928). «Hafiz: The Tongue of the Hidden».
- Robert Bly, Leonard Lewisohn «The Angels Knocking on the Tavern Door: Thirty Poems of Hafez». — HarperCollins, 2008. — ISBN 978-0-06-113883-6
- Elizabeth T. Gray, Jr «The Green Sea of Heaven: Fifty ghazals from the Diwan of Hafiz». — White Cloud Press, 1995. — ISBN 1-883991-06-4
Вонкавыя спасылкі
- Інтэрнэт-старонка аб Гафэзе. (анг.)
- Гафіз. Encyclopædia Britannica. (анг.)
- Працы Гафіза. Праект Гутэнбэрг. (анг.)
- Гафіз. Encyclopædia Iranica. (анг.)
- Працы Гафіза. LibriVox. (анг.)
- Абраныя творы Гафіза. Allspirit. (анг.)