Гейр Хілмар Хордэ (па-ісьляндзку: Geir Hilmar Haarde, вымаўляецца Кеір Хілмар Хортэ, нар. 8 красавіка1951) — прэм’ер-міністар Ісьляндыі з 15 чэрвеня2006 да 1 лютага2009, былы лідэр Партыі незалежнасьці Ісьляндыі.
Дэпутат Альтынга з 1987, міністар фінансаў у 1998—2005, міністар замежных справаў у 2005—2006. У 2005 абраны лідэрам ПН замест Давіда Одсана.