Генадзь Блізьнюк
Генадзь Блізьнюк | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 30 ліпеня 1980[1][2][3] (44 гады) | |
Рост | 174 см | |
Вага | 70 кг | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1998 | Хімік | 15 (6) |
1999—2004 | Гомель | 126 (45) |
2004—2005 | Сокал Саратаў[d] | 43 (10) |
2005—2008 | БАТЭ | 82 (50) |
2009 | Франкфурт | 10 (1) |
2009—2010 | Сібір Новасібірск | 20 (3) |
2010 | Белшына | 9 (1) |
2010—2011 | Шувалан Баку | 6 (2) |
2011 | Шувалан Баку | 6 (2) |
2011—2012 | Белшына | 40 (7) |
2013—2015 | Гомель | 84 (21) |
2016 | Тарпэда-БелАЗ | 13 (0) |
2016—2018 | Іслач | 42 (5) |
2018 | Энэргетык-БДУ | 13 (3) |
Зборныя | ||
2000—2001 | Беларусь (да 21) | 5 (1) |
2004—2009 | Беларусь | 12 (4) |
Гена́дзь Блізьню́к (нар. 30 ліпеня 1980 году) — колішні беларускі футбаліст, нападнік. Уваходзіць у Клюб беларускіх бамбардзіраў для футбалістаў, якія забілі 100 і болей галоў на найвышэйшым узроўні[4] і ў Клюб Сяргея Алейнікава для беларускіх футбалістаў, якія згулялі 500 і болей афіцыйных матчаў[5].
Кар’ера
Клюбная
Спачатку выступаў у міні-футбольным клюбе ЦКК. Потым гуляў у складзе «Гомля», зь якім у 2003 годзе стаў чэмпіёнам краіны і найлепшым бамбардзірам чэмпіянату. У 2004—2005 гадах гуляў у Расеі за саратаўскі «Сокал», а пасьля вярнуўся ў Беларусь, стаўшы гульцом барысаўскага БАТЭ. У БАТЭ хутка стаў асноўным нападнікам і найлепшым бамбардзірам клюбу. Асабліва выдатна згуляў сэзон 2008 году, калі зьвязак Блізьнюка зь Віталём Радзівонавым дазволіла БАТЭ здабыць чарговае чэмпіёнства, а таксама дапамагла прабіцца ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў.
Пасьля паспяховага сэзону 2008 году пераехаў у Нямеччыну, але там не затрымаўся. Неўзабаве стаў гульцом «Сібіры», якую ачольваў былы трэнэр БАТЭ Ігар Крывушэнка. Дапамог сібірскаму клюбу выйсьці ў расейскую Прэм’ер-лігу. У 2010—2012 гадах гуляў за бабруйскую «Белшыну», але зь перапынкам. У сьнежні 2012 году пасьля дзевяцігадовага перапынку вярнуўся ў «Гомель»[6]. У «Гомлі» стаў выступаць на пазыцыі «пад нападнікам», якім звычайна быў Антон Матвеенка, нярэдка выводзіў каманду на поле ў якасьці капітана. У сэзоне 2014 году, у сувязі з траўмай Матвеенкі, стаў выступаць як цэнтральны нападнік. З васьмю галамі быў найлепшым бамбардзірам клюбу ў сэзоне. У студзені 2015 году падоўжыў кантракт з «Гомлем»[7]. Застаўшыся ў камандзе, склад якой значна амаладзіўся, Генадзь быў адным з самых дасьведчаных гульцоў і лідэраў. 25 красавіка 2015 году, згуляўшы ў матчы супраць БАТЭ, Генадзь стаў рэкардсмэнам клюбу паводле колькасьці згуляных у Найвышэйшай лізе матчаў (190), а 19 кастрычніка, аформіўшы хет-трык у матчы супраць берасьцейскага «Дынама» — таксама і найлепшым бамбардзірам клюбу[8].
Паводле вынікаў сэзону 2015 году «Гомель» выбыў у Першую лігу, і Генадзь пастанавіў сабе пакінуць клюб. У студзені 2016 году ён падпісаў кантракт з жодзінскім «Тарпэда-БелАЗ»[9]. Разам з «Тарпэда-БелАЗ» выйграў Кубак Беларусі. 5 ліпеня кантракт з жодзінскім клюбам паводле пагадненьня бакоў быў скасаваны[10]. 15 жніўня 2016 году стаў гульцом «Іслачы»[11], дзе замацаваўся на пазыцыі левага атакуючага паўабаронцы. Па заканчэньні сэзону ў сьнежні 2016 году пакінуў «Іслач»[12], аднак неўзабаве вярнуўся ў каманду і ў студзені 2017 году падпісаў новы кантракт[13]. 18 жніўня 2017 году, згуляўшы супраць «Гомля», правёў свой 500-ы матч на найвышэйшым узроўні, уступіўшы тым самым у Клюб Сяргея Алейнікава[14]. У ліпені 2018 году пакінуў «Іслач»[15].
У жніўні 2018 году далучыўся да «Энэргетыка-БДУ»[16], якому дапамог прасунуцца ў Найвышэйшую лігу. Па заканчэньні сэзону ў сьнежні 2018 году завяршыў кар’еру і перайшоў на трэнэрскую працу ў «Энэргетыку-БДУ»[17].
Міжнародная
Гуляў за моладзевую зборную Беларусі (U-21) у 2000 годзе — 2 матчы, у 2001 — 3 матчы (1 гол). Таксама прыцягваўся да матчаў зборнай Беларусі, згуляўшы першы матч у складзе каманды 19 лютага 2004 году супраць другой зборнай Румыніі. Першым голам адзначыўся ў таварыскім матчы супраць зборнай Летувы.
Трэнэрская праца
Па завяршэньні кар’еры з пачатку 2019 году дапамагаў галоўнаму трэнэру дубля «Энэргетыка-БДУ» Паўлу Раднёнку, а з траўня 2019 году сам ачоліў рэзэрвовую каманду. З 2020 году засярэдзіўся на працы ў асноўнай камандзе клюбу. Пакінуў трэнэрскі штаб сталічнага клюбу ў сьнежні 2022 году[18].
Узнагароды
- Чэмпіён Беларусі ў складзе:
- «Гомель» — 2003
- БАТЭ — 2006, 2007
- Кубак Беларусі:
- «Гомель» — 2002
- БАТЭ — 2006
- Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі ў складзе «Гомелю» — 1999
- У сьпісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату — 2003, 2004, 2006, 2007
Статыстыка
Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Гомель | 2015 | Найвышэйшая ліга | 23 | 7 |
Тарпэда-БелАЗ | 2016 | Найвышэйшая ліга | 13 | 0 |
Іслач | 11 | 2 | ||
2017 | Найвышэйшая ліга | 22 | 3 | |
2018 | Найвышэйшая ліга | 9 | 0 | |
Энэргетык-БДУ | Першая ліга | 13 | 3 |
Крыніцы
- ^ а б в Gennadi Bliznyuk // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Gennadi Bliznyuk // FBref (мн.)
- ^ а б в GENNADI BLIZNYUK // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ^ Клуб бомбардиров. Незаконченный Роман (рас.)
- ^ Тур 19. Цифры по поводу. Близнюк сыграл 500-й матч в карьере (рас.)
- ^ Геннадий Близнюк подписал однолетний контракт с «Гомелем»
- ^ "Гомель" продлил соглашение с Близнюком
- ^ Геннадий Близнюк стал лучшим бомбардиром в истории "Гомеля"
- ^ "Торпедо-БелАЗ" подписал контракты с Близнюком и Фомичевым и продлил соглашения со Скавышем и Панковцом
- ^ Близнюк покинул «Торпедо-БелАЗ»
- ^ Близнюк стал футболистом "Ислочи"
- ^ Геннадий Близнюк покинул "Ислочь"
- ^ Близнюк продолжит выступать за "Ислочь"
- ^ Клуб Сергея Алейникова. Молодым еще фору дам
- ^ Осипенко, Близнюк и Кирильчик покинули "Ислочь"
- ^ Геннадий Близнюк перешел в "Энергетик-БГУ"
- ^ Геннадий Близнюк завершил карьеру
- ^ Тренеры Кудряшов и Близнюк расстались с "Энергетиком-БГУ" (рас.) Праверана 2022-12-30 г.
Вонкавыя спасылкі
- Профіль на сайце «Гомелю» (рас.)
- Афіцыйны сайт БАТЭ — Генадзь Блізьнюк (рас.)
- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
|