Геранім Хадкевіч (сын Юрыя)

Геранім Хадкевіч
Геранім Хадкевіч. Невядомы мастак, XVII ст.
Геранім Хадкевіч. Невядомы мастак, XVII ст.

Герб «Касьцеша»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1560(1560)
Памёр 29 жніўня 1617
Крэменец
Пахаваны
Род Хадкевічы
Бацькі Юры Хадкевіч[d]
Сафія Слуцкая[d]
Дзеці Крыштап Хадкевіч, Ганна Хадкевіч[d], Соф’я з Хадкевічаў[d], Барбара з Хадкевічаў[d], Альжбета з Хадкевічаў[d][1] і Ян Геранім Хадкевіч[d]
Дзейнасьць палітык

Геранім Хадкевіч (1560 — 29 жніўня 1617, Крэменец[2]) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Канюшы вялікі літоўскі (1588—1593), ваявода амсьціслаўскі (1593—1595), кашталян віленскі і староста берасьцейскі (з 1595).

Біяграфія

Прадстаўнік магнацкага роду Хадкевічаў гербу «Касьцеша», сын Юрыя, заснавальніка малодшай галіны, і Соф’і з Алелькавічаў.

Удзельнічаў у войнах з Маскоўскай дзяржавай і Швэцыяй. У часе рокашу Зэбжыдоўскага (1606—1609) забясьпечыў каралю і вялікаму князю Жыгімонту Вазе падтрымку ў Вялікім Княстве Літоўскім[3].

Браў шлюб чатыры разы. Каля 1582 году ўпершыню ажаніўся з Багданай Аляксандрай Палубінскай. У шлюбе нарадзілася адна дачка:

  • Соф’я, жонка Паўла Валовіча, падскарбія дворнага літоўскага

Да 1594 году другі раз ажаніўся з Ганнай Тарла, у шлюбе зь якой нарадзіліся два сыны і пяць дачок:

  • Ян Геранім (пам. 1618), падстолі вялікі літоўскі
  • Крыштап (пам. 1652), кашталян троцкі і віленскі, ваявода віленскі
  • Альжбета, (пам. па 1630), жонка з 1613 году Аляксандра Багдана Сапегі (1585—1633), кашталяна віцебскага
  • Барбара, жонка Васіля Копця, кашталяна наваградзкага
  • Ганна, жонка старосты менскага Мікалая Зяновіча
  • Крыстына, жонка Вольмара Фарэнсбаха (1586—1633), кашталяна парнаўскага
  • Тэафілія

Трэці шлюб з Даротай Рэй і чацьверты шлюб (з 1613 году) з Соф’яй з Карбачэва (пам. 1635) былі бязьдзетнымі.

Памёр 29 жніўня 1617 году. Спачыў у Берасьці.

Крыніцы

  1. ^ Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі (белар.)Мінск: Віктар Хурсік, 2017. — С. 57. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
  2. ^ Dobrowolska W. Chodkiewicz Hieronim (Jarosz) h. Gryf z Mieczem (†1617) // Polski Słownik Biograficzny. T. ІІІ/1, zeszyt 11. — Kraków: Nakładem Polskiej Akademji Umiejętności, 1937. — S. 360.
  3. ^ Грыцкевіч А. Хадкевічы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 710.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі