Гомельскі тралейбус

Гомельскі тралейбус

Тралейбус на канцавым прыпынку
Тралейбусная сыстэма
Знаходжаньне Гомель, Беларусь
Пачатак працы 20 траўня 1962
Колькасьць маршрутаў 30
Даўжыня кантактнай сеткі 146,4 км
Колькасьць тралейбусных паркаў 2
Колькасьць тралейбусаў каля 200
Мадэлі тралейбусаў МАЗ-203Т, АКСМ-201, АКСМ-213, АКСМ-321
Кошт праезду 55 капеек
Прадпрыемства-перавозьнік КУП «Гарэлектратранспарт»
Афіцыйны вэб-сайт

Першыя тралейбусы пачалі курсаваць у Гомлі 20 траўня 1962 году.

У цяперашні час тралейбуснае злучэньне ажыцьцяўляецца камунальным унітарным прадпрыемствам «Гарэлектратранспарт». У склад прадпрыемства ўваходзяць два тралейбусныя дэпо агульнай ёмістасьцю 225 машына-месцаў, 17 лінейных цягавых падстанцыяў і 146,4 км кантактнай сеткі. Працягласьць сілкавальнай сеткі пастаяннага току — 72,8 км.

Цягавыя падстанцыі

На 26 чэрвеня 2008 году колькасьць лінейных цягавых падстанцыяў (ЛЦП) складае 19:

  • ЛЦП-1 — вул. Тралейбусная (Тралейбусны парк №1);
  • ЛЦП-2 — вул. Рагачоўская (на дадзены момант вядзецца рэканструкцыя);
  • ЛЦП-3 — ЗВП (за гарадзкім выцвярэзьнікам);
  • ЛЦП-4 — вул. Яраслаўская;
  • ЛЦП-5 — з-д Гандлёвага абсталяваньня;
  • ЛЦП-6 — раён Навабеліца (35-й мікрараён);
  • ЛЦП-7 — вул. Хваёвая (зав. Касьмічны);
  • ЛЦП-8 — раён радыёзавода;
  • ЛЦП-9 — вул. Перамогі (за крамай «Мазліва» побач з Прыёрбанкам);
  • ЛЦП-10 — Пр. Кастрычніка (ААТ «Тацьцяна»);
  • ЛЦП-11 — пр. Касманаўтаў (раён Сельмаша);
  • ЛЦП-12 — вул. Каменшчыкава (Валатава);
  • ЛЦП-13 — вул. Тымафеінкі (ст. Аэрадром);
  • ЛЦП-14 — Рэчыцкая шаша (12-й мікрараён);
  • ЛЦП-15 — вул. Магілёўская (за мастом зь Сельмаша на ЗЛІН);
  • ЛЦП-16 — ЗЛІН (на дадзены момант знаходзіцца ў рэзэрве);
  • ЛЦП-17 — вул. Антошкіна (Сельмаш — за цэнтрам «Volkswagen» — побач з калёніяй);
  • ЛЦП-24 — вул. Хатаевіча (17-ы мікрараён);
  • ЛЦП-25 — вул. Каменшчыкава (Валатава).

ЛЦП №18-23 не знаходзяцца ў эксплюатацыі (большасьць зь іх толькі ў праекце і не пабудаваныя дагэтуль, некалькі падстанцыяў закансэрваваныя на стадыі будаўніцтва).

Рухомы састаў

Маршруты

У горадзе працуюць 30 маршрутаў тралейбусаў[1]:

  • Маршрут №1 «Вакзал — САЛЕО-Гомель»
  • Маршрут №2 «Тэхнічны Ўнівэрсытэт (кальцавы)»
  • Маршрут №3 «Крышталь — Сонечная»
  • Маршрут №4 «Вакзал — ЗЛіН»
  • Маршрут №4б «Вакзал — Корпус ліцця»
  • Маршрут №5 «Вакзал — Крышталь»
  • Маршрут №6 «Хімзавод (кальцавы)»
  • Маршрут №7 «Вакзал — Хімзавод»
  • Маршрут №7а «Вакзал — Хімзавод»
  • Маршрут №8 «Тэхнічны Ўнівэрсытэт (кальцавы)»
  • Маршрут №9 «мк-рн Клёнкаўскі — САЛЕО-Гомель»
  • Маршрут №10 «Вакзал — САЛЕО-Гомель»
  • Маршрут №11 «Тэхнічны Ўнівэрсытэт — ЗЛіН»
  • Маршрут №11б «Сонечная — ЗЛіН»
  • Маршрут №11в «ЗЛіН → Парк Фестывальны»
  • Маршрут №12 «САЛЕО-Гомель — Сонечная» (па пр. Касманаўтаў)
  • Маршрут №12а «САЛЕО-Гомель → Тэхнічны Ўнівэрсытэт»
  • Маршрут №14 «Хімзавод (кальцавы)»
  • Маршрут №15 «Вакзал — Валатава»
  • Маршрут №16 «Вакзал — мк-рн Клёнкаўскі» (па вуліцы Мазурава)
  • Маршрут №17 «мк-рн Клёнкаўскі — Стадыён Гомсельмаш»
  • Маршрут №19 «Вакзал — Сонечная» (па вуліцы Палеская)
  • Маршрут №19а «Вакзал → Парк Фестывальны»
  • Маршрут №20 «САЛЕО-Гомель — Сонечная» (па вуліцы Савецкай)
  • Маршрут №21 «Валатава — Завод самаходных камбайнаў»
  • Маршрут №22 «Прадпрыемства Энергазбыт → Вакзал»
  • Маршрут №23 «Валатава — Хімзавод»
  • Маршрут №24 «мк-рн Клёнкаўскі — Сонечная»
  • Маршрут №25 «мк-рн Клёнкаўскі — Сонечная»
  • Маршрут №26 «Вакзал — Новае Жыццё»

На 20 студзеня 2006 году прадпрыемства мае на балянсе 235 пасажырскіх тралейбусаў. Маршрутная сетка прадпрыемства складаецца з 26 маршрутаў, плянавы выпуск на лінію ў працоўныя дні складае 179 тралейбусаў, штодзённы аб’ём перавозкі пасажыраў — 300 тыс. чалавек. Удзельная вага прадпрыемства ў гарадзкіх пасажырскіх перавозках — 60%.

Першае дэпо абслугоўвае маршруты 1, 3, 4, 5, 9, 10, 12, 15, 16, 17, 18, 20, 21, 24, 25, 26; другое дэпо — маршруты 2, 6, 7а, 7, 8, 11, 11б, 12, 12а, 14, 19, 19а, 20, 23, 24, 25.

Гісторыя

  • 20 траўня 1962 году — адкрыцьцё першай тралейбуснай лініі ў горадзе Гомлі
  • 2010 год — уводзіцца ў эксплюатацыю лінія па вуліцы Сьвірыдава і часткі Чачэрскай (прыкладна 2 км новай кантактнай сеткі)

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі