Грамада
Грамада́ — традыцыйная форма грамадзкай арганізацыі. Першабытная (радавая) грамада характарызуецца калектыўнай працай і спажываньнем, пазьнейшая форма — суседзкая (тэрытарыяльная, сельская), спалучае індывідуальнае і супольнае землеўладаньне.
15 лютага 2018 году старшыня Пастаяннай камісіі Савету Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраваньні Аляксандар Папкоў паведаміў, што ў Беларусі налічвалася звыш 7000 сельскіх, вулічных і дамавых грамадаў у выглядзе калегіяльных органаў тэрытарыяльнага грамадзкага самакіраваньня (ТГС). У іх склад уваходзіла звыш 25 500 чалавек (у сярэднім па 3,6 чалавекі на грамаду)[1].
Крыніцы
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |