Джо Коўл

Джо Коўл
Джо Коўл
Joseph John Cole
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 8 лістапада 1981(1981-11-08)[1][2] (42 гады)
Лёндан, Ангельшчына
Рост 176 см
Вага 73 кг
Пазыцыя паўабаронца
Моладзевыя клюбы
1994—1997 Ўэст Гэм Юнайтэд
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1998—2003
2003—2010
2010—
2011—2012
2013—2014
2014—2016
2015—2016
2016
2016—2018
Ўэст Гэм Юнайтэд
Чэлсі Лёндан
Лівэрпул
Ліль
Ўэст Гэм Юнайтэд
Астан Віла
→ Ковэнтры Сіці (арэнда)
Ковэнтры Сіці
Тампа Бэй Раўдыс
126 (10)
184 (28)
20 (2)
32 (4)
31 (5)
12 (1)
7 (1)
15 (1)
82 (20)
Зборныя
2001—2010 Ангельшчына 56 (10)

Джозэф Джон «Джо» Коўл (па-ангельску: Joseph John «Joe» Cole; нарадзіўся 8 лістапада 1981 году, Лёндан, Ангельшчына) — былы ангельскі футбаліст, паўабаронца. Вядомы перш за ўсё дзякуючы выступам за «Чэлсі».

Кар’ера

Клюбная

Джо нарадзіўся ў Лёндане 8 лістапада 1981 году. У 1999 годзе, зьяўляючыся юніёрам, заключыў свой першы кантракт з футбольным клюбам «Ўэст Гэм». У сэзоне 2002—2003 гадоў стаў капітанам гэтай каманды. 6 жніўня 2003 году Коўл падпісаў кантракт з «Чэлсі», які выклаў за гульца 6,6 млн фунтаў, пасьля таго як ён адхіліў новы кантракт ад «Ўэст Гэму»[3]. Ягоны дэбют за «Чэлсі» прыпаў на 13 жніўня ў пераможным матчы Лігі чэмпіёнаў над славацкай «Жылінай» (2:0). Коўл скарыстаўся траўмамі Дэміена Дафа і Ар’ена Робэна, сташўы сталым гульцом каманды. У сэзоне 2004—2005 гадоў стаў чэмпіёнам Ангельшчыны.

Улетку 2010 году Коўл на правах вольнага агента пакінуў «Чэлсі»[4]. Сам Коўл назваў прычыны, па якіх ён пакінуў клюб, палітычнымі і ніяк ня зьвязанымі ані з футболам, ані з заробкам[5]. 19 ліпеня 2010 году гулец перайшоў у «Лівэрпул» на правах вольнага агента. У «Лівэрпулі» Коўл атрымаў футболку з нумарам «10». 16 верасьня 2010 году Джо забіў свой першы мяч у складзе «чырвоных» у матчы Лігі Эўропы ў браму румынскага «Сьцяўа». 1 студзеня 2011 году забіў свой першы гол за «Лівэрпул» ў Прэм’ер-лізе ў матчы супраць «Болтану», дзе мэрсісайдцы перамаглі 2:1.

31 жніўня 2011 году Коўл падпісаў гадавы кантракт арэнды з францускім «Лілем»[6]. Пасьля чаго правёў сэзон у клюбе свайго юнацтва — «Ўэст Гэм». У 2014 годзе далучыўся да складу «Астан Вілы».

Міжнародная

Прымаў удзел у гульнях зборнай Ангельшчыны падчас Чэмпіянату сьвету ў 2002 і 2006 гадах і ў Эўра-2004.

Дасягненьні

«Чэлсі»:

  • Чэмпіён Ангельшчыны (3): 2005, 2006, 2010
  • Уладальнік Кубка Ангельшчыны (3): 2007, 2009, 2010
  • Уладальнік Супэркубка Ангельшчыны (3): 2005, 2009
  • Уладальнік Кубка Лігі Ангельшчыны (2): 2005, 2007
  • Уладальнік званьня лепшага гульца «Чэлсі»: 2004

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі