Джын Шарп

Джын Шарп
анг. Gene Sharp
Род дзейнасьці грамадзкі дзяяч
Дата нараджэньня 21 студзеня 1928 (96 гадоў)
Месца нараджэньня Балтымар(en), Агаё, ЗША
Дата сьмерці 28 студзеня 2018(2018-01-28)[1][2] (90 гадоў)
Месца сьмерці
Грамадзянства ЗША
Месца вучобы
Занятак палітоляг, філёзаф, пісьменьнік, прафэсар унівэрсытэту, сацыёляг, пацыфіст
Навуковая сфэра філязофія[3], паліталёгія[3], сацыялёгія[3] і пацыфізм[d][3]
Месца працы
Узнагароды

Джын Шарп (па-ангельску: Gene Sharp; нар. 21 студзеня 1928, Балтымар(en), Агаё, ЗША) — амэрыканскі грамадзкі дзяяч, вядомы ўва ўсім сьвеце сваімі кнігамі пра мэтады негвалтоўнае барацьбы з аўтарытарнымі рэжымамі. Заснавальнік Інстытуту імя Альбэрта Айнштайна(en), які фінансуецца Нацыянальным фондам дэмакратыі, Фондам Форда й Міжнародным рэспубліканскім інстытутам (дырэктар — Джон Макейн) і мае цесныя стасункі з аналітычным цэнтрам RAND Corporation[4].

Біяграфія

Ва Ўнівэрсытэце штату Агаё ў 1949 годзе атрымаў ступень бакаляўра гуманітарных навук па грамадзкіх навуках і ў 1951 годзе магістра гуманітарных навук па сацыялёгіі[5].

Правёў 9 месяцаў у турме за грамадзянскае непадпарадкаваньне вайсковаму прызыву ў час Карэйскае вайны[6].

Пасьля вызваленьня дзевяць гадоў жыў у Нарвэгіі й Ангельшчыне.

У 1965 годзе вядзе дасьледчую працу ў галіне міжнародных стасункаў у Ўізэргэдзкім цэнтры міжнародных стасункаў(en) Гарвардзкага ўнівэрсытэту.

З 1972 году — прафэсар паліталёгіі ў Масачусэцкім унівэрсытэце ў Дортмундзе(en).

У 1983 годзе заснаваў Інстытут імя Альбэрта Айнштайна(en) — некамэрцыйную арганізацыю, якая займаецца мэтадамі выкарыстаньня негвалтоўных дзеяньняў ува ўсім сьвеце.

Унёсак у навуку

Зрабіў значны ўнёсак у тэорыю негвалтоўнае барацьбы супроць улады. Сабраў і падрабязна апісаў мэтады негвалтоўнае барацьбы, а таксама некаторыя варыянты іхнага ўзаемадзеяньня. Мэтады могуць быць выкарыстаныя ў любой камбінацыі ў любой краіне[6].

Найбольш вядомыя працы:

  • «Ад дыктатуры да дэмакратыі» («From Dictatorship to Democracy»)
  • «Палітыка негвалтоўнага дзеяньня(en)» («The Politics of Nonviolent Action»)
  • «Гандзі як палітычны стратэг(en)» («Gandhi as a Political Strategist») (1979)
  • «Зрабіць Эўропу непакорнай(en)» («Making Europe Unconquerable») (1986)
  • «Супраціў, палітыка і амэрыканская барацьба за незалежнасьць, 1765—1775(en)» («Resistance, Politics, and the American Struggle for Independence, 1765–1775») (1986)
  • «198 мэтадаў негвалтоўных дзеяньняў» («198 Methods of Nonviolent Action»)

Кнігі Шарпа перакладзеныя на дзясяткі моваў (у 2012 г. паведамлялася пра 44 пераклады) і выкарыстоўваюцца, як практычны падручнік змагарамі супроць дзяржаўнае ўлады ўва ўсім сьвеце[6].

Практычная дзейнасьць

Джын Шарп асабіста не ўдзельнічае ў практычных дзеяньнях сваіх пасьлядоўнікаў, за рэдкімі выключэньнямі[6]. У прыватнасьць, у 1990—1991 гадох Шарп наведваў краіны Прыбалтыкі, дзе кансультаваў палітыкаў, што перамаглі на выбарах, якія імкнуліся да незалежнасьці краінаў Прыбылтыкі ад СССР. У Летуве ён працаваў з Аўдрюсам Буткявічусам, у Латвіі — з Талаўсам Юндзісам[6].

Уплывы ідэяў

Журналісты газэты The New York Times выказалі меркаваньне, што Шарп мог стаць ідэйным бацькам арабскае вясны. Так, вядома, што ягоныя працы былі перакладзеныя на арабскую мову[7]. Гэтыя працы выкарыстоўваліся на трэнінгах у Каіры Міжнародным цэнтрам негвалтоўных канфліктаў. Так з ідэямі амэрыканскага навукоўцы пазнаёміліся туніскія апазыцыянэры. Браты-мусульмане выклалі брашуру Шарпа «Ад дыктатуры да дэмакратыі» на сваім сайце, каб зь ёй мог азнаёміцца любы ахвотнік[7][8].

Крытыка

Т’еры Мэйсан у сваім артыкуле «Інстытут Альбэрта Айнштайна: адмова ад прымяненьня гвалтоўных мэтадаў у вэрсіі ЦРУ») абвінавачвае Шарпа ў супрацоўніцтве з спэцыяльнымі службамі ЗША.

Публікацыі

  • Gandhi Wields the Weapon of Moral Power: Three Case Histories, Foreword by Albert Einstein. Introduction by Bharatan Kumarappa. Ahmedabad: Navajivan Publishing House, 1960.
  • Civilian Defense: An Introduction, (Adam Roberts(en), T.K. Mahadevan & Gene Sharp, eds.). Introductory statement by President Sarvepalli Radhakrishnan. Bombay: Bharatiya Vidya Bhavan, and New Delhi: Gandhi Peace Foundation, 1967.
  • Exploring Nonviolent Alternatives, Introduction by David Riesman. Boston: Porter Sargent, 1970.
  • The Politics of Nonviolent Action, Introduction by Thomas C. Schelling(en). Prepared under the auspices of Harvard University's Center for International Affairs. Boston: Porter Sargent(en), 1973. ISBN 978-0-87558-068-5
  • Gandhi as a Political Strategist, with Essays on Ethics and Politics, Introduction by Coretta Scott King. Boston: Porter Sargent(en), 1979. ISBN 978-0-87558-092-0
  • Indian edition. Introduction by Dr. Federico Mayor. Original Introduction by Coretta Scott King, New Delhi: Gandhi Media Centre, 1999.
  • Social Power and Political Freedom, Introduction by Senator Mark O. Hatfield. Boston: Porter Sargent(en), 1980. ISBN 978-0-87558-091-3
  • National Security Through Civilian-based Defense, Omaha: Association for Transarmament Studies, 1985. ISBN 978-0-9614256-0-9
  • Making Europe Unconquerable: The Potential of Civilian-based Deterrence and Defense , London: Taylor & Francis, 1985. ISBN 978-0-85066-336-5 Second Edition with a Foreword by George F. Kennan. Cambridge, MA: Ballinger, 1986.
  • Resistance, Politics, and the American Struggle for Independence, 1765-1775 , (Walter Conser, Jr., Ronald M. McCarthy, and David Toscano(en), & Gene Sharp, eds.). Boulder, CO: Lynne Rienner Publishers, 1986. ISBN 0931477751
  • Civilian-Based Defense: A Post-Military Weapons System, with the assistance of Bruce Jenkins, Princeton, NJ: Princeton University Press, 1990. ISBN 978-0-691-07809-0
  • From Dictatorship to Democracy: A conceptual framework for liberation. The Albert Einstein Institution, 2003. ISBN 978-1-880813-09-6 (first published in 1994)
  • Nonviolent Action: A Research Guide, with Ronald McCarthy, New York: Garland Publishers, 1997.
  • There are realistic alternatives, 2003. ISBN 1-880813-12-2. Accessible as an e-book and LibriVox audiobook.
  • Waging Nonviolent Struggle: 20th Century Practice and 21st Century Potential with Joshua Paulson, Extending Horizons Books, 2005. ISBN 978-0-87558-162-0
  • Self-Liberation: A Guide to Strategic Planning for Action to End a Dictatorship or Other Oppression with the assistance of Jamila Raqib, First Edition, Boston, MA: The Albert Einstein Institution, November 2009. ISBN 978-1-88-081323-2. Accessible as an e-book.
  • Sharp's Dictionary of Power and Struggle. Oxford University Press, 2011. ISBN 978-0-19-982988-0
  •  Sharp, Gene How Nonviolent Struggle Works. — East Boston, MA: 2013. — ISBN 978-1-880813-15-7 (condensation of Sharp's Politics of Nonviolent Action)[9]

Крыніцы

  1. ^ Gene Sharp, advocate for nonviolent resistance, dies at 90
  2. ^ Gene Sharp // Munzinger Personen (ням.)
  3. ^ а б в г Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  4. ^ Stuart Bramhall The CIA and Nonviolent Resistance // The Daily Censored, 12.03.2012
  5. ^ GENE SHARP A Biographical Profile. Canadian Centres for Teaching Peace. Праверана 22 лютага 2011 г.
  6. ^ а б в г д Gene Sharp: Author of the nonviolent revolution rulebook.
  7. ^ а б Shy U.S. Intellectual Created Playbook Used in a Revolution.
  8. ^ Николай Сурков Американский «отец» арабских революций // «Независимая газета», 18.02.2011.
  9. ^ According to Gene Sharp's Preface to How Nonviolent Struggle Works (2013): "The present text is an extreme abridgement of the published The Politics of Nonviolent Action. The original condensation was prepared by Jaime Gonzalez Bernal in Spanish in Mexico and published as La Lucha Politica Nonviolenta.... in March 1988... The English language text here is primarily Mr. Glozalez Bernal's condensation returned to English. It has been evaluated and edited with the important assistance of Caridad Inda. She has made major contributions to this text from 1987 to this edition in 2013. I have made limited recent changes and additions to both the English and the Spanish texts and have changed the title to How Nonviolent Struggle Works" (pp. xi–xii).

Вонкавыя спасылкі