Дзюба
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/06/Barr%C3%A8re_Pierre_1690-1755_Ornithologiae.png/220px-Barr%C3%A8re_Pierre_1690-1755_Ornithologiae.png)
Дзюба (па-лацінску: rostrum) — орган птушак, утвораны падоўжанымі бяззубымі сківіцамі, апранутымі ў рагавы чахол — рамфатэкай. Функцыі дзюбы вельмі разнастайныя, што адлюстроўваецца ў разнастайнасьці яе формаў. Служыць для схопліваньня здабычы, яе разьдзяленьня, для дотыку, нападу і абароны, перамяшчэньня, для дзяўбленьня, капаньня, зандаваньня грунту, а таксама для складаных дзеяньняў, звязаных з даглядам за апярэньнем і пабудовай гнязда і інш.