Дзяніс Манастырскі
Дзяніс Манастырскі лац. Dzianis Manastyrski | |
па-ўкраінску: Дени́с Анато́лійович Монасти́рський | |
29 жніўня 2019 — 16 ліпеня 2021 | |
16 ліпеня 2021 — 18 студзеня 2023 | |
Папярэднік | Арсэн Авакаў |
Наступнік | Ігар Уладзіміравіч Кліменка[d] |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
12 чэрвеня 1980 |
Памёр: |
18 студзеня 2023 (42 гады) |
Партыя: | |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Дзяніс Манастырскі (па-ўкраінску: Денис Анатолійович Монастирський, 12 чэрвеня 1980, Хмяльніцкі, УССР — 18 студзеня 2023, Бравары, Кіеўская вобласьць, Украіна) — украінскі юрыст, палітык, міністар унутраных спраў Украіны (2021—2023)[1][2], народны дэпутат[3] (2019—2021) ад партыі Слуга народу, старшыня Камітэту Вярхоўнай Рады па пытаньнях праваабарончай дзейнасьці[4] (2019—2021), сябра РНБА Украіны (з 16 ліпеня 2021)[5], кіраўнік «Динамо» Ўкраіны[6]. Загінуў у авіякатастрофе над горадам Бравары, пад Кіевам 18 студзеня 2023 году[7][8].
Жыцьцяпіс
У 2000 годзе працаваў на пасадзе юрыскансультанта ПАА "Хмяльніцкі завод кавальска-прэсавага абсталяваньня «Пригма-прэс» (г. Хмяльніцкі). З 2003 па 2006 год працаваў памочнікам-кансультантам народнага дэпутату Ўкраіны ў Вярхоўнай Радзе Ўкраіны. З 2005 па 2016 год выкладаў у Хмяльніцкім унівэрсытэце кіраваньня і права, узначальваў аддзел па пытаньнях заканатворчасьці і навуковых экспэртыз.
Рэвалюцыя годнасьці вызначыла неабходнасьць зьмены віду дзейнасьці з тэарэтычнага на практычны — зьвязаны з рэфармаваньнем праваахоўнай сыстэмы дзяржавы. З 2015 году ўдзельнічаў у абраньні кіруючага складу мясцовых пракуратураў (падчас рэструктурызацыі органаў пракуратуры 2015—2016 гг.).
З 2016 году ўдзельнічаў у фарміраваньні Дзяржаўнага бюро расьсьледаваньняў. Быў сакратаром пастаянна актыўнай конкурснай камісіі па фарміраваньні Дзяржаўнага бюро расьсьледаваньняў. З 2016 па 2019 год супрацоўнічаў як экспэрт па пытаньнях рэфармаваньня праваахоўнай і судовай сыстэм з аналітычным цэнтрам «Украінскі інстытут будучыні».
З 2019 па 2021 год — народны дэпутат Украіны, старшыня Камітэта Вярхоўнай Рады Ўкраіны па пытаньнях праваахоўнай дзейнасьці.
16 ліпеня 2021 году Вярхоўная Рада Украіны прызначыла яго на пасаду міністра ўнутраных спраў Украіны.
Крыніцы
- ^ Монастирський Денис Анатолійович (укр.). КМУ. Архіўная копія ад 17 ліпеня 2021 г.
- ^ Ірина Балачук (16 ліпеня 2021) Монастирський став новим міністром внутрішніх справ (укр.). Українська Правда. Архіўная копія ад 16 ліпеня 2021 г.
- ^ Список депутатів від партії «Слуга Народу» (укр.) sluga-narodu.com Архіўная копія ад 8 жніўня 2019 г.
- ^ Остаточні зміни: підготовча група визначила склад усіх комітетів Ради (укр.). Укрінформ (28 жніўня 2019). Архіўная копія ад 6 верасьня 2019 г.
- ^ Указ Президента України №-298/2021 від 16.7.2021 Архіўная копія ад 16 ліпеня 2021 г.
- ^ Голова ФСТ «Динамо» України (укр.) Праверана 17 лістапада 2022 г. Архіўная копія ад 17 лістапада 2022 г.
- ^ У катастрофе верталёта пад Кіевам загінула кіраўніцтва МУС Украіны. Радыё Свабода (18 студзеня 2023).
- ^ У Броварах загинуло керівництво МВС: міністр Денис Монастирський, його заступник і державний секретар (укр.) Праверана 18 студзеня 2023 г.