Дыка Мэм
Дыка Мэм | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 31 жніўня 1997[1] (27 гадоў) | |
Рост | 194 см | |
Пазыцыя | гульнёвы | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Барсэлёна | |
Нумар | 10 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | |
2015—2016 | Трамбле[d] | |
2016— | Барсэлёна | |
Зборныя | ||
2016— | Францыя |
Дыка́ Мэм (па-француску: Dika Mem; нар. 31 жніўня 1997 году) — францускі гандбаліст гішпанскага клюбу «Барсэлёна» і нацыянальнай зборнай Францыі. Гуляе на пазыцыі правага гульнёвага гульца.
Кар’ера
Пачаў займацца гандболам у веку 13 гадоў у прадмесьці Парыжу. Прайшоў празь некалькі спартовых школаў. У 2015 годзе далучыўся да клюбу «Трамбле», склаўшы трохгадовы кантракт з камандай[2][3]. Праз паўтара месяца ён стаў галоўным правым гульнёвым у клюбе. У сваім першым сэзоне ў якасьці прафэсіянала Мэм правёў 25 гульняў і забіў 93 галы[4]. У 2016 годзе падпісаў шасьцігадовы кантракт з чэмпіёнам Гішпаніі клюбам «Барсэлёна». Сваім пераходам Мэм стаў наймаладзейшым гульцом, якога «Барсэлёна» калі-небудзь падпісвала ў першую каманду. Ужо пасьля свайго другога сэзону ў гішпанскім клюбе, у якім Мэм ужо быў адным з найлепшых выканаўцаў, і яшчэ аднаго вельмі пасьпяховага году ў якасьці гульца нацыянальнай зборнай Францыі, гандбаліст быў прызнаны найлепшым маладым гульцом у сьвеце ў 2018 годзе. Таксама ўвашоў у зорную сымбалічную зборную Лігі чэмпіёнаў[5]. Перад пачаткам сэзону 2018—2019 гадоў падоўжыў кантракт з клюбам да 2024 году[6][7].
З сэзону 2021—2022 гадоў стаў адным з чатырох капітанаў каманды, узяўшы сабе 10-ы нумар. У траўні 2022 году Мэм датэрмінова падоўжыў кантракт з «Барсэлёнай» да 2027 году. Паводле вынікаў сэзону 2021—2022 гадоў француз зноў стаў пераможцам Лігі чэмпіёнаў і зноў быў абраны ў каманду ўсіх зорак Лігі чэмпіёнаў. Маючы 100 галоў, ён заняў другое месца ў сьпісе бамбардзіраў Лігі чэмпіёнаў пасьля свайго таварыша па камандзе Алеша Гомэса. Таксама ён быў названы самым каштоўным гульцом гішпанскай лігі ў сэзоне 2021—2022 гадоў[8]. З сэзону 2023—2024 гадоў Мэм ёсьць капітанам каманды.
Крыніцы
- ^ а б Dika Mem // https://www.olympedia.org/athletes/142896
- ^ «Dika Mem: „Pas de risque que je prenne la grosse tête!“». Le Parisien.
- ^ «L’espoir préfère Tremblay au PSG». Le Parisien.
- ^ «Dika Mem, le jeune espoir français file à Barcelone». Sport365.fr.
- ^ «Sieben neue Namen bringen frischen Wind in das VELUX EHF Champions League All-star Team 2017/18». EHF Champions League
- ^ «Barcelona verlängert mit französischem Nationalspieler Mem». Handball World.
- ^ «El Barça ata a Dika Mem hasta el final de la temporada 2023—24». AS.
- ^ «Dika Mem és escollit MVP de la temporada 2021—22». ASOBAL.