Замбэзія (па-партугальску: Zambezia) — адна з адзінаццаці правінцыяў Мазамбіка, якая месьціцца на ўсходзе краіны й мае агульную мяжу з Малаві, а таксама выхад да Індыйскага акіяну. Адміністрацыйны цэнтар — Келіманэ. Плошча — 105 008 км², насельніцтва складае 3 897 064 чалавек (на 2007 год).