Захо́дняя акру́га (па-ангельску: Western Division) — адна з шасьці акругаў Гамбіі, якая месьціцца на захадзе краіны й мяжуе з Сэнэгалам. На поўначы знаходзіцца вусьце ракі Гамбія, заходняя частка акругі мае выхад да Атлянтычнага акіяна. Адміністрацыйны цэнтар — Брыкама. Плошча — 1764 км², насельніцтва складае 529 280 (на 2010 год).