Зорны шлях: Вандраваньне дадому

Зорны шлях IV: Вандраваньне дадому
Star Trek IV: The Voyage Home
Выява лягатыпу
Жанр навукова-фантастычны фільм[d][1][2], гумарыстычная фантастыка[d], прыгодніцкі фільм[2] і фільм пра падарожжы ў часе[d]
Рэжысэр Леанард Німой
Сцэнарыст Гарв Бэнет, Стыў Мірсан, Пітэр Крайкс, Нікалас Мэер
Заснаваны на Зорны Шлях: Арыгінальны сэрыял
Прадусар Гарв Бэнет, Кэрк Тэтчэр, Ральф Ўінтэр
У ролях
Кампазытар Леанард Розэнман
Апэратар Дональд Пітэрман
Мантаж Peter E. Berger[d]
Вытворчасьць Сьцяг ЗША Paramaunt Pictures, Industrial Light & Magic
Распаўсюд Paramount Pictures і Netflix
Дата выхаду 1986
Працягласьць 119 хв
Краіна ЗША
Мова ангельская
Бюджэт 25 млн $
Прыбытак 133 000 000 $
Папярэдні У пошуках Спока
Наступны Апошняя мяжа
Старонка на IMDb
Афіцыйны сайт

Зорны Шлях IV. Вандраваньне дадому (ангел. Star Trek IV: The Voyage Home) — чацьвёрты поўнамэтражны навукова-фантастычны фільм, дзеяньне якога адбываецца ў сусьвеце «Star Trek».

Сюжэт

«Вандраваньне дадому» зьяўляецца працягам сюжэту трэцяга фільму «У пошуках Спока» (ангел. Star Trek III: Search for Spock). Экіпаж загінулага карабля «USS Enterprise» пад камандаваньнем Кэрка вяртаецца на захопленым клінгонскім караблі дадому, рыхтуючыся панесьці пакараньне за згон зоркалёта і сабатаж. У той жа час зблізку Зямлі зьяўляецца касьмічны карабель невядомага паходжаньня. Ён валодае дзіўнай уласьцівасьцю нэгатыўна ўплываць на зямное надвор'е і транслюе на Зямлю сыгналы на мове кітоў (да 23 стагодьдзя цалкам вымерлых). Капітан Кэрк адпраўляецца ў мінулае, каб прывезьці з сабой кітоў і прадухіліць згубу роднай плянэты…

Час дзеяньня фільму — 2286 і 1986 гады.

Акторы

  • Ўільям Шатнэр — контр-адмірал Джэймз Тыбэрыюс Кэрк
  • Леанард Німой — камандэр Спок
  • Дэфорэст Кэлі — камандэр, доктар Леанард «Боўнз» МакКой
  • Джэймз Духан — камандэр, галоўны інжынэр Мантгомэры «Скоці» Скот
  • Нішэль Нікольс — лейтэнант-камандэр Ухура
  • Джордж Такеі — лейтэнант-камандэр Хікару Сулу
  • Уолтар Кеніг — лейтэнант Павел Чэхаў
  • Кэтрын Хікс — доктар Джыліян Тэйлэр
  • Робэрт Элэнстэйн — прэзідэнт Фэдэрацыі
  • Джэйн Уайэт — Аманда Грэйсан
  • Брок Пітэрс — адмірал Картрайт
  • Марк Ленард — Пасол Сарэк
  • Робін Кэртыс — лейтэнант Саавік