Зьменная

Зьме́нная велічыня́ (або проста зьме́нная) — велічыня, якая можа зьмяняць сваё значэньне.

Прыкладамі зьменных велічынь зьяўляюцца:

  • узрост чалавека (зьмяняецца зь цягам часу)
  • колер вачэй чалавека (розны для розных людзей)
  • вышыня над узроўнем мора (зьмяняецца зь перамяшчэньнем у прасторы)
  • значэньне аргумэнта функцыі (можа прымаць любое значэньне ў межах вобласьці яе азначэньня).

Панятак зьменнай супрацьпастаўляецца панятку пастаяннае велічыні (канстанты). Канстанта можа разглядацца як асобны тып зьменнае, мноства магчымых значэньняў якое складаецца з аднаго элемэнту.