Какаду вялікі белахохлы

Вялікі белахохлы какаду
Вялікі белахохлы какаду
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ТыпХордавыя
ПадтыпХрыбетныя
КлясаПтушкі
АтрадПапугаепадобныя
СямействаКакаду
РодКакаду
ВідВялікі белахохлы какаду
Бінамінальная намэнклятура
Cacatua alba

Вялікі белахохлы какаду (Cacatua alba, сін. Plyctolophus alba) — птушка сямейства какаду.

Зьнешні выгляд

Даўжыня цела 45-50 см, крыла 25-31 см, хваста каля 20 см; вага да 600 г. апярэньне белае з бляскам. Падхвосьце і падкрылкі — жоўтыя. Хахол вельмі прыгожы, бліскуча-белага колеру, у паднятым стане ўтварае карону. Калявокавае кальцо блакітна-шэрае. Адрознай прыкметай самцоў і саміц зьяўляецца афарбоўка радужкі. У саміц яна светлая — чырвона-карычневага колеру, а ў самцоў цёмна-карычневая. Лапы і дзюба чорна-шэрыя.

Распаўсюджаньне

Распаўсюджаны на Малукскім архіпэлягу і на выспах Тыдор, Бацьян, Тэрынаце, Обі і Хальмахера.

Какаду вялікі белахохлысховішча мультымэдыйных матэрыялаў