Калекцыянаваньне

Калекцыянава́ньне — зьбіральніцтва нечага (звычайна аднатыпных прадметаў). Найчасьцей мае аматарскую форму як хобі. Тэмаю зьбіральніцтва могуць быць прадметы культуры і гісторыі (кнігі, мапы, манэты, паштовыя маркі) і прыроды (мінэралы, насякомыя, расьліны). Калекцыянаваньне можа пачынацца ў дзяцінстве, цяпер найчасьцей пад уплывам рэклямы.

Асноўныя назвы

  • Манэты, грашовыя знакі, каштоўныя паперы:
    • Баністыка (папяровыя грашовыя знакі)
    • Нумізматыка (манэты)
    • Экзанумія (знакі, што не зьяўляюцца грашыма)
    • Нотафілія (папяровыя грашовыя адзнакі)
    • Скрыпафілія (каштоўныя паперы, што згубілі вартасьць)
  • Друкаваная і паштовая прадукцыя:
    • Бібліяфілія, бібліяфільства — зьбіраньне кніг, бібліятэка
    • Філятэлія (паштовыя маркі)
      • Штэмпелезнаўства (паштовае гашэньне)
      • Мэталастэмпіка (маркі, надрукаваныя мэталаграфіяй)
      • Эрынафілія (непаштовыя маркі)
      • Сыгілятыя (паштовыя капэрты)
      • Філякартыя (паштоўкі)
      • Максымафілія (картмаксымумы)
    • Філятаймія (кішэнныя каляндарыкі)
    • Філюмэнія (этыкеткі з запалак)
    • Пэрыдрамафілія (квіткі на транспарт)
    • Кафракартыя (турыстычныя налепкі)
  • Мастацтва:
    • Калекцыянаваньне мастацкіх твораў
    • Калекцыянаваньне жывапісу
    • Зьбіраньне фігурак
    • Філяфанія (аўдыёзапісы)
  • Вайсковая тэматыка:
    • Сыгнуманыстыка (нашыўкі і шаўроны)
    • Мілітарыя — зьбіраньне вайсковых прадметаў
    • Уніформалёгія ці мундыразнаўства — зьбіраньне ўніформы і мундыраў.
    • Фалерыстыка (ардэны, мэдалі, значыкі)
    • Філябутаністыка (гузікі)
  • Філялідыя (рэчы ад пакаваньня тавараў — коркі, крышкі, этыкеткі):
    • Бірафілія (піўныя прылады: этыкеткі, коркі, бірдэкелі, посуд, рэцепты)
    • Калекцыянаваньне бляшанак з-пад напояў і інш.
    • Калекцыянаваньне коркаў
    • Філюмэнія (запалкавыя этыкеткі)
    • Фрамалягія (этыкеткі ад сыру)
    • Ксырафілія (ксэрафілія) (пакаваньне ад ляза для галеньня)
    • Гумафілія (абгорткі і малюнкі ад жуйкі)
    • Гелятафілія (абгорткі ад марозіва)
    • Вітафілія (папяровыя колцы, што насоўваюцца на сыгары, папяросы і цыгарэты)

Вонкавыя спасылкі

Калекцыянаваньнесховішча мультымэдыйных матэрыялаў