Канеў
Канеў | |||||
укр. Канів | |||||
![]() Царква Сьв. Георгія | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1147 | ||||
Магдэбурскае права: | 1600 | ||||
Краіна: | Украіна | ||||
Вобласьць: | Чаркаская | ||||
Раён: | Канеўскі | ||||
Мэр: | Igor Renkas[d] | ||||
Плошча: | 17,42 км² | ||||
Вышыня: | 101 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2005) | |||||
колькасьць: | 26 426 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 1516,99 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +380 4736 | ||||
Паштовыя індэксы: | 19000—19009 | ||||
КОАТУУ: | 7110300000 | ||||
Нумарны знак: | CA, IА / 24 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 49°44′41″ пн. ш. 31°27′21″ у. д. / 49.74472° пн. ш. 31.45583° у. д.Каардынаты: 49°44′41″ пн. ш. 31°27′21″ у. д. / 49.74472° пн. ш. 31.45583° у. д. | ||||
Канеў на мапе Ўкраіны ![]() ![]() Канеў | |||||
![]() | |||||
http://kaniv-rada.gov.ua/ |
Канеў (па-ўкраінску: Канів) — места ў Чаркаскай вобласьці Ўкраіны, на рацэ Дняпры. Адміністрацыйны цэнтар Канеўскага раёну. Насельніцтва на 2005 год — 26 426 чал.
Знаходзіцца за 75 км ад Чаркасаў, за 45 км ад чыгуначнай станцыі Таганча. Рачны порт.
Этымалёгія назвы
Існуе некалькі меркаваньняў датычна паходжаньня назвы места. Дзьве зь іх тлумачаць яе як слова татарскага паходжаньня, якое значыць «ханскі перавоз»[1] або «месца крыві»[2]. Паводле народнага паданьня, тапонім паходзіць ад назвы птушкі — канюка.[3]
Гісторыя
- 1078: першы пісьмовы ўспамін пра Канеў.[4]
- 1360-я: у Вялікім Княстве Літоўскім.
- 1471: у Кіеўскім ваяводзтве.
- 1536: адбылося Канеўскае паўстаньне, выкліканае самаўпраўнасьцю мясцовага старосты А. Дашковіча.
- 1569: паводле ўмоваў Люблінскай уніі перайшоў да Каралеўства Польскага.
- 1578: у Канеўскі манастыр перавезьлі парэшткі Івана Падковы.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/2a/Kanev0.png/130px-Kanev0.png)
- 1600: атрымаў Магдэбурскае права.[4]
- 1616: паводле люстрацыі Кіеўскага ваяводзтва ў Каневе было 1346 «непаслухмяных» казацкіх і 160 «паслухмяных» двароў.
- 1625: каля места адбыўся бой паміж атрадамі гетмана Канецпольскага і казакамі, які адступілі.
- 1672—1686: пад уладай Турэччыны.
- 1775: уладаньне Станіслава Аўгуста Панятоўскага.
- 1793: у выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі.
- 1837: цэнтар павету Кіеўскай губэрні.
- 1920: у складзе Ўкраінскай ССР.
- 1923: цэнтар раёну.
- 15 жніўня 1941 — 1 студзеня 1944: знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.
Насельніцтва
- 1849 год — 5138 чал. (2863 мужчыны і 2275 жанчын).
- 1911 год — 12 228 чал.
- 1971 год — 18,8 тыс. чал.[5]
- 1991 год — 29,7 тыс. чал.[6]
- 2004 год — 13 053 чал.
Эканоміка
Электрамэханічны завод «Магніт» і інш.; харчовая прамысловасьць.
На Канеўскім вадасховішчы працуе ГЭС.
Славутасьці
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/80/%D0%A2%D0%B0%D1%80%D0%B0%D1%81%D0%BE%D0%B2%D0%B0_%D1%81%D0%B2%D1%96%D1%82%D0%BB%D0%B8%D1%86%D1%8F.jpg/240px-%D0%A2%D0%B0%D1%80%D0%B0%D1%81%D0%BE%D0%B2%D0%B0_%D1%81%D0%B2%D1%96%D1%82%D0%BB%D0%B8%D1%86%D1%8F.jpg)
- Магіла-помнік Т. Шаўчэнку на Тарасавай гары
- Царква Сьв. Георгія (XII ст.)
Месты-сябры
Крыніцы
- ^ М. Тихомиров. Древнерусские города. Издание 2-е. — М., 1956. С. 302.
- ^ Фундуклевич И. Статистическое описание Киевской губернии. Часть 1. — СПб., 1852. С. 467.
- ^ Іщенко М. Є., Мотов Л. Г., Сорокопуд І. І. Канівщина. — Дніпропетровськ: «Промінь», 1969. С. 3.
- ^ а б Валерый Грынявецкі. Канеў // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 31
- ^ Канев // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
- ^ Канев // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
Літаратура
- ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2.
- Kaniów // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy. — Warszawa, 1882. S. 806—819
- Канев // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
Вонкавыя спасылкі
Канеў — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў