Канстытуцыйная манархія
Формы дзяржавы |
---|
Палітычныя рэжымы |
|
Формы дзяржаўнага ладу |
|
Формы дзяржаўнага кіраваньня |
|
Іншае Гібрыдны рэжым · Тэхнакратыя · Матрыярхат · Патрыярхат · Дэвалюцыя · Аўтакратыя · Дыктатура · Ваенная дыктатура · Таталітарызм · Тыранія · Ваенна-бюракратычны рэжым · Расавая квазідэмакратыя · Султаніцкі рэжым · Інфармацыйная аўтакратыя · Анархія · Анархізм · Вольная асацыяцыя · Безьдзяржаўнае грамадзтва · Арыстакратыя · Анакратыя · Герантакратыя · Клептакратыя · Крытархія · Мэрытакратыя · Ноакратыя · Партыкратыя · Плутакратыя · Тэхнакратыя · Тэакратыя · Дэспатызм |
рэд · пр · разм |
Канстытуцыйная манархія — манархія, пры якой улада манарха абмежаваная так, што ў некаторых, або ва ўсіх сфэрах дзяржаўнай улады ён ня мае вярхоўных паўнамоцтваў. Прававыя абмежаваньні на ўладу манарха могуць быць замацаваныя ў вышэйшых законах, такіх, як канстытуцыя або статуты, або ў прэцэдэнтных вырашэньнях, вынесеных вярхоўнымі судовымі інстанцыямі. Істотнай прыкметай канстытуцыйнай манархіі зьяўляецца тое, што статус манарха абмежаваны ня толькі фармальна-юрыдычна, але й фактычна.
Канстытуцыйныя манархіі падзяляюцца на два віды: дуалістычныя й парлямэнтарныя. І ў тых, і ў іншых, манарх дзеліць уладу з парлямэнтам, але ў той час як у першых за ім застаецца ўся выканаўчая ўлада, у другіх яна ажыцьцяўляецца ўрадам, адказным перад парлямэнтам.

Вонкавыя спасылкі
- Медушевский А. Н. Конституционная монархия в России // Вопросы истории. 1994. № 8. С. 30-46.