Кастусь Цьвірка

Кастусь Цьвірка
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Канстанцін Аляксеевіч Цьвірка
Нарадзіўся 28 сакавіка 1934 (90 гадоў)
Зялёная Дуброва, Менская вобласьць, БССР
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, перакладчык, фальклярыст, этнограф, мовазнаўца
Мова беларуская
Дэбют 1951
Узнагароды
Творы на сайце Knihi.com
Творы на сайце Kamunikat.org

Касту́сь Цьві́рка (сапр. — Канстанці́н Аляксе́евіч Цьві́рка; нар. 28 сакавіка 1934, Зялёная Дуброва, Менская вобласьць, БССР) — беларускі паэт, пісьменьнік, перакладчык, краязнаўца, этнограф, фальклярыст, кандыдат гістарычных навук. Зьяўляецца заснавальнікам і старшынём Міжнароднага грамадзкага аб’яднаньня Беларускі кнігазбор.

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Зялёная Дуброва Старадароскага раёну ў сялянскай сям’і. У 1958 годзе скончыў аддзяленьне беларускай мовы і літаратуры філялягічнага факультэту БДУ. У 19581959 гадах выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Труханавіцкай сярэдняй школе Капыльскага раёну. Быў літаратурным супрацоўнікам раённай газэты «Рудзенская праўда», рэдактарам на Беларускім радыё, старшым мэтадыстам рэспубліканскага Дому народнай творчасьці, старшым інспэктарам Упраўленьня па распаўсюджваньні друку Міністэрства сувязі БССР. У 1972 годзе скончыў асьпірантуру пры Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру АН БССР і з таго часу — навуковы супрацоўнік гэтага інстытуту. З 1981 — старшы рэдактар выдавецтва «Юнацтва». З 1984 — рэдактар аддзелу паэзіі часопісу «Полымя». Кандыдат гістарычных навук. З 1961 году — сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.

Першы артыкул зьявіўся ў друку ў 1951 годзе, першы верш — у 1953. Перакладае на беларускую мову польскамоўныя творы выхадцаў Беларусі, а таксама творы сусьветнавядомых аўтараў з ангельскай, грузінскай, расейскай і ўкраінскай моваў. Некаторыя вершы Кастуся Цьвіркі пакладзены на музыку.

Бібліяграфія

Зборнікі вершаў

  • 1959 — Такія сэрцы ў нас
  • 1962 — Бягуць раўчукі
  • 1967 — Чарназём
  • 1975 — Каласы
  • 1980 — Сьцежка дадому
  • 1982 — Рэха дарог
  • 1982 — Хат вячысты дар
  • 1987 — Зялёная Дуброва
  • 1988 — Лодка долі тваёй

Вершы і казкі для дзяцей

  • 1966 — Зайчыкаў хлеб
  • 1969 — Дарункі лесу
  • 1986 — Як Алесь згубіўся ў лесе
  • 1988 — Добрыя суседзі

Мастацкія нарысы

  • 1974 — Дарога ў сто год
  • 1985 — Той курган векавечны
  • 1985 — Край легенд. Гісторыя Беларусі паводле паданняў і фактаў
  • 1994 — Паданьне пра філаматаў. // Полымя : часопіс. — 1994. — № 5 (781). — С. 173—185.


Манаграфіі

  • 1975 — Слова пра Сыракомлю
  • 2004 — Камяні тых сядзібаў : шляхі паэтаў XIX стагоддзя
  • 2007 — Будзіла вёску берасцянка. Людзі і былі маёй Зялёнай Дубровы

Пераклады

Сумесныя працы, укладаньне зборнікаў

  • 1978 — Вясельле. Абрад
  • 1988 — кніга ўспамінаў пра Зьмітрака Бядулю
  • 1989 — Наваградскі замак — зборнік твораў Яна Чачота
  • 1989 — Беларуская фалькларыстыка эпохі феадалізму
  • 1998 — Філаматы і філарэты — укладаньне, пераклад польскамоўных твораў, прадмова, біяграфічныя даведкі пра аўтараў і камэнтары.
  • 2008 — Літаратурная Старадарожчына

Кастусь Цьвірка зьяўляецца адным з асноўных укладальнікаў шматлікіх зборнікаў твораў беларускіх і сусьветных пісьменьнікаў, якія публікуюцца ў сэрыі Беларускі кнігазбор.

Вонкавыя спасылкі