Кевін Д’юрант
Кевін Д’юрант Kevin Durant | ||
Кевін Д’юрант у 2019 годзе. | ||
Фінікс Санз – №35 | ||
---|---|---|
Ліга: | НБА | |
Пазыцыя: | Лёгкі форвард | |
Асабістая інфармацыя | ||
Дата нараджэньня: | 29 верасьня 1988 (36 гадоў) | |
Месца нараджэньня: | Вашынгтон (акруга Калюмбія), ЗША | |
Грамадзянства: | ЗША | |
Рост: | 206 см | |
Вага: | 104 кг | |
Кар’ера | ||
Школа: | Нацыянальная Хрысьціянская акадэмія (Форт Вашынгтон, Мэрылэнд, ЗША) Акадэмія Оўк-Хіл (Маўз-оф-Ўілсан, Вірджынія, ЗША) Хрысціянская школа Мантроўз (Роквіль, Мэрылэнд, ЗША) | |
Унівэрсытэт: | Тэхаскі ўнівэрсытэт у Остыне (2006—2007) | |
Драфт НБА: | 2007 / Раўнд: 1 / Пік: 2 | |
Абраны Сіетлам Супэрсонікс | ||
Кар’ера гульца: | 2007— | |
Каманды | ||
2007—2016 | Сіетл Супэрсонікс / Аклагома-Сіці Тандэр | |
2016—2019 | Голдэн Стэйт Ўорыярз | |
2019—2023 | Бруклін Нэтс | |
2023— | Фінікс Санз | |
Дасягненьні і ўзнагароды | ||
2 × Чэмпіён НБА (2017, 2018) | ||
2 × Самы каштоўны гулец Фіналу НБА (2017, 2018) | ||
Самы каштоўны гулец НБА (2014) | ||
10 × Удзельнік гульні ўсіх зорак НБА (2010, 2011, 2012, 2013, 2014, 2015, 2016, 2017, 2018, 2019) | ||
2 × Самы каштоўны ўдзельнік гульні ўсіх зорак НБА (2012, 2019) | ||
6 × Першая сымбалічная зборная НБА (2010, 2011, 2012, 2013, 2014, 2018) | ||
3 × Другая сымбалічная зборная НБА (2016, 2017, 2019) | ||
Клюб 50–40–90 (2013) | ||
Найлепшы пачатковец НБА (2008) | ||
Унівэрсытэцкія: | ||
Узнагарода Нэйсміта найлепшаму ўнівэрсытэцкаму гульцу (2007) | ||
Узнагарода Associated Press найлепшаму ўнівэрсытэцкаму гульцу (2007) | ||
Узнагарода Джона Вудэна найлепшаму ўнівэрсытэцкаму гульцу (2007) | ||
Трафей Адольфа Рупа найлепшаму ўнівэрсытэцкаму гульцу (2007) | ||
Трафей Оскара Робертсана найлепшаму ўнівэрсытэцкаму гульцу (2007) | ||
Узнагарода NABC найлепшаму ўнівэрсытэцкаму гульцу (2007) | ||
Узнагарода Sporting News найлепшаму ўнівэрсытэцкаму гульцу (2007) | ||
Першая агульная ўсеамэрыканская зборная НАСС (2007) | ||
Найлепшы баскетбаліст канфэрэнцыі Big 12 НАСС (2007) | ||
Школьныя: | ||
Самы каштоўны гулец усеамэрыканскай гульні McDonald’s (2007) | ||
Статыстыка ў НБА | ||
Агулам | Сярэдняе | |
Рэгулярны сэзон[a] | ||
Гульні: | 849 | |
Пункты: | 22940 (31) | 27.0 (6) |
Падборы: | 5992 (174) | 7.1 (213) |
Перадачы: | 3486 (161) | 4.1 (189) |
Перахопы: | 948 (198) | 1.1 (247) |
Блёкшоты: | 941 (103) | 1.1 (126) |
Трохпунктавыя кідкі: | 1570 (25) | 1.8 |
Плэй-оф | ||
Гульні: | 139 (58) | |
Пункты: | 4043 (10) | 29.1 (4) |
Падборы: | 1071 (44) | 7.7 (119) |
Перадачы: | 557 (49) | 4.0 (128) |
Перахопы: | 139 (57) | 1.0 (191) |
Блёкшоты: | 163 (31) | 1.2 (84) |
Трохпунктавыя кідкі: | 304 (7) | 2.2 |
Абноўлена: 14 чэрвеня 2019 | ||
| ||
Спасылкі | ||
Статыстыка на NBA.com | ||
Статыстыка на Basketball-Reference.com | ||
Тэхас Лонгхарнз — №35 |
Кевін Ўэйн Д’юрант (па-ангельску: Kevin Wayne Durant; нар. 29 верасьня 1988 году, Вашынгтон) — амэрыканскі баскетбаліст, які гуляе ў НБА за «Фінікс Санз» і нацыянальную зборную ЗША. Трохразовы алімпійскі чэмпіён (2012, 2016, 2020). Зважаецца адным з найвялікшых гульцоў у гісторыі НБА[1][2][3][4]. У 2021 годзе Д’юрант быў уключаны ў каманду НБА усіх часоў, прысьвечаную 75-годзьдзю лігі[5].
Кар’ера
Д’юрант ад часоў школы быў пэрспэктыўным баскетбалістам. У юнацтве адзін сэзон адгуляў у студэнцкім баскетболе за клюб «Тэхас Лонггорнз», дзе ў канцы году атрымаў мноства ўзнагародаў і стаў першым першакурснікам, якога прызналі гульцом году каледжа Нэйсьміту. Д’юрант быў абраны камандай «Сіетл Супэрсонікс» пад другім нумарам драфту НБА 2007 году. У камандзе, якая з 2008 году пачала называцца «Аклагома-Сіці Тандэр», згуляў дзевяць сэзонаў, пасьля чаго далучыўся да клюбу «Голдэн Стэйт Ўорыярз» у 2016 годзе. У 2017 і 2018 гадоў стаў чэмпіёнам НБА ды ў кожнай зь фінальных сэрыяў быў узнагароды тытулам самага каштоўнага гульца фіналу. У 2019 годзе далучыўся да клюбу «Бруклін Нэтс» у якасьці вольнага агента. Пасьля рознагалосьсяў з кіраўніцтвам клюбу баскетбаліст запытаў абмен у міжсэзоньне 2022 году, у выніку чаго ў наступным годзе быў абменены ў «Фінікс Санз».
Крыніцы
- ^ Cohen, Ben (2021). «Kevin Durant Is The Best Player in the NBA Again». The Wall Street Journal.
- ^ Zagoria, Adam (2021). Nets’ Kevin Durant Earns Praise As 'Best Player In The World' After 'Historic' Triple-Double In Game 5». Forbes.
- ^ Devine, Dan (2021). «Kevin Durant Re-stakes His Claim As the Greatest Hooper Alive». The Ringer.
- ^ Medina, Mark (2023). «LeBron James calls Kevin Durant 'One of the best ever'». The Sporting Tribune.
- ^ «NBA 75th Anniversary Team announced». NBA.