«Кобрынь» — беларускі футбольны клюб з гораду Кобрынь. Заснаваны ў 1992 годзе.
Гісторыя
У 1992—1995 гадах клюб месьціўся ў Берасьці і меў назву «Берасьцебытхім». У сэзоне 1993—1994 гадоў каманда дасягнула найлепшага выніку, калі заняла 5 месца ў другой лізе (цяпер — першая ліга). З 2013 году каманда выступала ў другой лізечэмпіянату Беларусі. На сэзон 2015 году каманда была запрошана ў першую лігу з прычыны ліквідацыі клюбу «Менск-2». У 2016 годзе клюб не заявіўся ні ў першую, ні ў другую лігу.